Урад Лівана даручыў арміі распрацаваць план раззбраення групоўкі «Хезбала», якая падтрымліваецца Іранам. Такое рашэнне было прынята пасля амаль шасцігадзіннага пасяджэння кабінета міністраў. Паводле слоў прэм’ер-міністра Навафа Салама, да канца месяца Генштаб павінен прадставіць план, каб да канца года права на ўзбраенне мелі толькі дзяржаўныя Узброеныя сілы, паведамляе Euronews.

Рашэнне прынята на фоне моцнага ціску з боку ЗША. У ліпені Бейрут наведаў спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША Том Барак, які заклікаў ліванскія ўлады прыняць жорсткія меры супраць «Хезбалы».
Аднак прадстаўнік групоўкі Наім Касем у сваім тэлевізійным звароце заявіў, што раззбраенне немагчымае ва ўмовах ізраільскай агрэсіі. Ён падкрэсліў, што «Хезбала» лічыць сябе часткай Лівана і не прыме патрабаванняў здаць зброю без гарантый нацыянальнай бяспекі.
Падчас 14-месячнага канфлікту з Ізраілем, які скончыўся перамір’ем у лістападзе 2024 года, «Хезбала» страціла шмат сваіх баевікоў, а яе ўзбраенне было значна знішчана. Тым не менш, групоўка застаецца ўплывовай, асабліва сярод мусульман-шыітаў.
Ізраільская армія працягвае займаць пяць стратэгічных пунктаў на тэрыторыі Лівана, спасылаючыся на патрэбу гарантавання бяспекі. «Хезбала» сцвярджае, што не будзе абмяркоўваць раззбраенне, пакуль ізраільскія войскі не пакінуць гэтыя тэрыторыі і не спыняць штодзённыя абстрэлы.
Наім Касем таксама папярэдзіў, што ў выпадку шырокамаштабнай атакі з боку Ізраіля «Хезбала» адкажа, і ракеты ўпадуць на ізраільскую тэрыторыю. Ён заявіў, што групоўка супраць галасавання ў ўрадзе па пытанні яе раззбраення — такое рашэнне, на яго думку, павінна быць падтрымана ўсім ліванскім народам.
Ізраіль упершыню сур'ёзна разглядае магчымасць заключэння міру з Сірыяй і Ліванам
Мерц: Ізраіль робіць гэту брудную працу за нас
«Тое, што Ізраіль зрабіў з Іранам, — гэта тое, што Расія хацела зрабіць з Украінай»
Спецаперацыя як з ізраільскімі пейджарамі: расійскім аператарам дронаў падарылі замініраваныя акуляры
Як рыхтавалася аперацыя па падрыве пэйджараў і рацый «Хезбалы»? Агенты «Масада» раскрылі падрабязнасці
Каментары