1 студзеня тарыфы на цеплавую і электраэнэргію павялічыліся на 12 і 20 працэнтаў адпаведна. У цэлым павелічэньне тарыфаў адбылося ў межах пяці даляраў. Далейшы рост будзе залежаць «ад вынікаў ацяпляльнага сэзону».
1 студзеня тарыфы на цеплавую і электраэнэргію павялічыліся на 12 і 20% адпаведна. У цэлым павелічэньне тарыфаў адбылося ў межах пяці даляраў. Далейшы рост будзе залежаць «ад вынікаў ацяпляльнага сэзону».
Як заявіў 9 лютага ў Менску першы намесьнік міністра жыльлёва‑камунальнай гаспадаркі (ЖКГ) Генадзь Ляпуноў, у 2007 годзе плянуецца захаваць кампэнсацыю насельніцтвам затратаў на паслугі ЖКГ на ўзроўні мінулага году – 40,6%. Пры гэтым ён зазначыў, што праграмай разьвіцьця ЖКГ да 2010 году вызначана давесьці кампэнсацыю да 60%.
Паводле Ляпунова, у зімні сэзон за сярэднестатыстычную аднапакаёўку, у якой жывуць два чалавекі, квартплата складзе 81 415 рублёў, у летні — 49 771 рубель, за двухпакаёўку з трыма жыхарамі: 122 122 і 74 476, за трохпакаёўку з чатырма жыхарамі: 170 024 і 101 701 рублёў адпаведна.
На думку чыноўніка, у найбліжэйшы час трэба «зрабіць насельніцтва саюзьнікам і саўдзельнікам дзейнасьці ЖКГ». Таму будуць разьвівацца розныя формы самакіраваньня, хаця «заканадаўчай базы для гэтага няма».
Цяпер чытаюць
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю
Каментары