Усяго патроху

Сакавік

Даты і падзеі сакавіка

1 — Папяльцовая серада ў каталікоў.

1 — 425 гадоў (1481) з дня стварэньня Трыбуналу ВКЛ — найвышэйшага апэляцыйнага суду дзяржавы.

1 — 125 гадоў (паводле старога стылю) з дня забойства Аляксандра ІІ беларускім нарадавольцам Ігнатам Грынявіцкім.

4 — 50 гадоў таму ў Беластоку пачала выходзіць газэта «Ніва».

7 — 225 гадоў з дня нараджэньня Юзафа Завадзкага, слыннага віленскага друкара (1781—1838).

7 — 75 гадоў з дня сьмерці этнографа Паўла Дземідовіча (1871—1931). Паходзіў з коласаўскай Мікалаеўшчыны. Аўтар працаў пра беларускія народныя сьвяты.

7 — 75 гадоў з часу стварэньня Беларускай тэлеграфнай агенцыі (БелТА).

8 — 75 гадоў з дня нараджэньня Сямёна Падокшына (1931—2004), філёзафа й гісторыка-мэдыявіста, дасьледніка культуры Рэнэсансу й Рэфармацыі.

14 — 75 гадоў з дня нараджэньня празаіка Паўла Міська (1931), аўтара дзіцячай кнігі «Прыгоды Бульбобаў». Пераклаў «Мёртвыя душы», «Канька-Гарбунка».

14 — 75 гадоў з дня нараджэньня актора-купалаўца, народнага артыста Беларусі Паўла Дубашынскага (1931—2000).

19 — 75 гадоў з дня нараджэньня літаратуразнаўцы Генадзя Кісялёва (1931) — дасьледніка гісторыі беларускай культуры ХІХ ст., які знайшоў праўдзівыя імёны аўтараў паэмаў «Тарас на Парнасе» і «Энэіда навыварат».

19 — Дзень сьвятога Язэпа ў каталікоў і прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі.

23 — 100 гадоў з дня нараджэньня кампазытара Ісака Любана (1906—1975), аўтара музыкі для песьні на словы Адама Русака «Бывайце здаровы, жывіце багата».

25 — Дзень Волі.

25 — Зьвеставаньне ў каталікоў.

27 — 100 гадоў з дня нараджэньня музыказнаўцы фальклярысткі Лідзіі Мухарынскай (1906—1987), заснавальніцы этнамузыказнаўчай школы ў Беларусі.

29 — 75 гадоў з дня нараджэньня Вікенція Дзьмітрыева (1931), трэнэра па мастацкай гімнастыцы. Ягонай вучаніцай была алімпійская чэмпіёнка (1972) Тамара Лазаковіч.

30 — 50 гадоў з дня нараджэньня пісьменьніцы Хрысьціны Лялько (1956), галоўнай рэдактаркі часопісу «Наша Вера».

Каментары

Цяпер чытаюць

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі7

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп назваў Мядзведзева «былым прэзідэнтам-няўдачнікам» і параіў сачыць за словамі7

У Беларусі смяротнасць амаль удвая перавысіла нараджальнасць5

«Трэба раздзяліць адукацыю і беларусізацыю». Нечаканая прапанова гісторыка Цімоха Акудовіча29

Мінчук купіў на аўкцыёне кватэру з пенсіянеркай, якая два гады наадрэз адмаўляецца высяляцца11

Кветкі, мурал і тысячы прыхільнікаў. Як прайшло развітанне з Озі Осбарнам у яго родным Бірмінгеме

Бармена з Гродна пасадзілі за «распальванне варожасці». Справа ў каментарах у тэлеграме — хоць ён іх і выдаліў8

Мінчук папрасіў барысту абмяняць 250 рублёў — і пайшоў з прыбыткам. Фокус трапіў на відэа2

Беларускім іпэшнікам упершыню за апошнія гады думаюць палегчыць умовы працы. Што плануюць змяніць3

Лідар расійскага гурта «Рукі вверх!» адкрывае ў Магілёве бар, дзе ўсё будзе прадавацца за жукойны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі7

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць