Грамадства33

Лябедзька: У АГП упершыню няма ніякай цікавасці браць удзел у парламенцкіх выбарах

У Аб’яднанай грамадзянскай партыі «ўпершыню няма ніякай цікавасці браць удзел у парламенцкіх выбарах», заявіў лідар партыі Анатоль Лябедзька 19 снежня на пасяджэнні круглага стала, прысвечанага гадавіне прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Нагадаем, парламенцкія выбары павінны прайсці восенню 2012 года.

АГП склала спіс тых, хто жадае браць удзел у парламенцкіх выбарах у якасці кандыдатаў у дэпутаты. «У гэтым спісе няма лідараў партыі. Найбольш моцныя і вядомыя лідары АГП не будуць браць удзел у выбарах», — зазначыў ён.

Тым не менш, сказаў Лябедзька, АГП будзе выкарыстоўваць выбарчую кампанію ў інфармацыйных мэтах. «Падчас кампаніі мы будзем даносіць да людзей антыкрызісную праграму АГП, „Малую Канстытуцыю“ і іншыя распрацоўкі АГП», — зазначыў ён.

Як заявіў Лябедзька, у пытанні ўдзелу або няўдзелу ў выбарах у парламент у 2012 годзе партыя будзе вырашаць некалькі задач. Адносна ўнутранай беларускай сітуацыі — паказаць адзінства суб’ектаў кааліцыі дэмакратычных партый. Таму агульнае рашэнне, якое яшчэ будзе выпрацавана адносна парламенцкіх выбараў у межах «кааліцыі шасці», мы падпішам. Адносна міжнароднай рэакцыі на гэтыя выбары наша задача — даць агульную ацэнку сітуацыі з выбарамі ў Беларусі наогул, пачынаючы ад ацэнкі агульнай палітычнай сітуацыі, у якіх яны праходзяць, да ўмоў правядзення гэтых выбараў», — сказаў Лябедзька.

На яго думку, міжнародныя арганізацыі, перадусім АБСЕ, павінны мець «агульную ацэнку таго, што адбываецца ў Беларусі». «Наша задача — паказаць нелегітымнасць выбараў у прынцыпе», — зазначыў ён.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ5

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

«Усялякую заразу наносіце». Лукашэнка параіў жанчынам замест карыстання касметыкай ісці чысціць снег12

Гутэрыш папярэдзіў, што ААН можа пацярпець «непазбежны фінансавы крах»13

Зяленскі: Расійскіх удараў па аб'ектах энергетыкі амаль няма

Памерла Кэтрын О'Хара — мама Кевіна ў «Адзін дома»6

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі43

Аляксандра Субоціна вернуць на ранейшую працу1

Што «Наша Ніва» пісала ў гэтыя дні ў 2016, 2006, 1996?3

Каля Вячы пад Мінскам пабудуюць амаль 500 новых кватэр

Насельніцтва ЗША можа скараціцца ўпершыню ў гісторыі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ5

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць