Грамадства3030

Femen: Дзяўчаты, што зладзілі акцыю ў Мінску, прапалі і не выходзяць на сувязь

У 19:00 яны перасталі выходзіць на сувязь. Кіці Грын дэпартавана з Беларусі, дзе астатнія — невядома.

У фэйсбуку на акаўнце Femen прыкладна ў 22:00 з’явілася наступнае паведамленне:

«Тэрмінова! Увага! Дапамажыце! У Беларусі зніклі актывісткі FEMEN.

З 18.00 па кіеўскім часе (19:00 па Мінску) актывісткі FEMEN перасталі выходзіць на сувязь, а праз гадзіну ў іх усё тэлефоны былі адключаныя.
Зніклі удзельніцы антылукашэнкаўскай акцыі «КГБатька» — Шаўчэнка Іна, Шачко Аксана, Нямчынава Аляксандра, а таксама відэа-аператар FEMEN Кіці Грын.
Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, будзем ўдзячныя за любую інфармацыю аб месцы знаходжання актывістак.

Просім карыстальнікаў ЖЖ і ФБ распаўсюдзіць інфармацыю аб знікненні дзяўчат. Усе звесткі дасылайце на пошту femen.ua @ gmail.com ці тэлефануйце па тэлефоне +38 (097) 967 17 53.

Кіраўніцтва Femen звярнулася па дапамогу ў пасольства Украіны ў Мінску.

23:50

Femen паведамляе, што выйшла на сувязь Кіці Грын.

Яна ў суправаджэнні людзей з КДБ была дэпартаваная ў Вільню.
Зараз яна ў Вільні, у бяспечным месцы. У яе былі забраныя усё відэаматэрыялы.

Кіці не ведае, дзе астатнія дзяўчаты, яна іх не бачыла з раніцы -- Іна Шаўчэнка, Аксана Шачко і Аляксандра Нямчынава.

* * *

Нагадаем, што акцыя сёння была зладжаная каля беларускага КДБ. Напачатку ўкраінскім дзяўчатам удалося збегчы, была затрыманая журналістка Кіці Грын, якую потым удзень адпусцілі. Таксама былі затрыманыя відэааператар "Нашай Нівы" Таццяна Гаўрыльчык і фотакарэспандэнт Юлія Дарашкевіч. Іх адпусцілі а 21-й, сканфіскаваўшы тэхніку.

Каментары30

Цяпер чытаюць

Святара, які раптоўна памёр 34-гадовым, цкаваў канал, звязаны з КДБ і МУС

Святара, які раптоўна памёр 34-гадовым, цкаваў канал, звязаны з КДБ і МУС

Усе навіны →
Усе навіны

Палітвязень расказаў, што цяпер з Фядутам і Паротнікавым у калоніі2

Перанакіраваць паток грузавікоў з закрытай польскай мяжы будзе складана. Вось у чым праблема5

ЗША прапанавалі краінам G7 пачаць канфіскацыю замарожаных рэзерваў Расіі4

Даведкі вызваленых палітвязняў сведчаць, што іх спіс складаўся не ў апошні момант1

«Такое ўражанне, што Віктара Бабарыку таксама рыхтуюць да вызвалення»8

Вячаслаў Лазараў, які выйшаў з магілёўскай калоніі, трохі расказаў пра Паднябеннага, які загінуў «ад удушша»1

Вацлаў Арэшка цалкам аслеп. «Самае страшнае — уначы навобмацак хадзіць у туалет»2

Статкевіча няма дома, яго месца знаходжання невядомае

Палітвязень, які сядзеў з Эдуардам Бабарыкам, назваў яго «вельмі моцным»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святара, які раптоўна памёр 34-гадовым, цкаваў канал, звязаны з КДБ і МУС

Святара, які раптоўна памёр 34-гадовым, цкаваў канал, звязаны з КДБ і МУС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць