Свет1616

Назарбаеў выканаў патрабаванні страйкоўцаў Жанаазэня

Ён адправіў у адстаўку свайго зяця, а таксама кіраўніка вобласці і загадаў аднавіць людзей на працы.

Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў абвясціў аб звальненні кіраўніка фонду нацыянальнага дабрабыту «Самрук-Казына» Цімура Кулібаева, які даводзіцца яму зяцем.

«Мною будзе прынята рашэнне аб адстаўцы кіраўніка фонду «Самрук-Казына» Цімура Кулібаева», — сказаў Назарбаеў, які прыбыў у Жанаазэнь, дзе на мінулым тыдні паліцыя расстраляла рабочых, незадаволеных нізкімі заробкамі.

Фонд «Самрук-Казына» кіруе пакетамі акцый нацыянальных інстытутаў развіцця, нацыянальных кампаній і іншых юрыдычных асобаў. У прыватнасці, фонд валодае дзяржпакетам нафтаздабываючых кампаній, у тым ліку «КазМунайГаз», нафтавікі якой некалькі месяцаў страйкавалі ў Жанаозене.

Кулібаеў будзе звольнены «за невыкананне даручэнні па ўрэгуляванні працоўнай спрэчкі», удакладніў Назарбаеў.

«Не было выканана маё даручэнне па своечасовым рашэнні працоўнай спрэчкі.
Больш за тое, працадаўцамі было прынята рашэнне пра незаконнае звальненне работнікаў кампаніі, прычым і тых, якія адсутнічалі на працы па ўважлівых прычынах: знаходзіліся на бальнічным, у адпачынку і гэтак далей», — цытуе РІА «Навіны» Назарбаева.

«У цэлым, патрабаванні работнікаў кампаніі да працадаўцаў былі абгрунтаванымі.
Калі і былі парушэнні працоўнай дысцыпліны з боку работнікаў, працадаўцам не трэба было забываць, што гэта нашы грамадзяне і яны не зваліліся з месяца, іх трэба было выслухаць і па магчымасці максімальна падтрымаць, чаго, на жаль, не было зроблена», — заявіў прэзідэнт Казахстана.

Раніцай у чацвер стала вядома, што Назарбаеў змяніў акіма, г.зн. кіраўніка адміністрацыі Мангістаўскай вобласці, дзе адбыліся беспарадкі,
Крымбека Кушэрбаева. Вобласць узначаліў Бауржан Мухамеджанаў, які да 2009 года займаў пасаду кіраўніка МУС Казахстана. Таксама прэзідэнт звольніў кіраўніка нафтагазавай кампаніі «КазМунайГаз». Цяпер яе ўзначаліў Лязат Кіінаў, які займаў да гэтага часу пасаду віцэ-міністра нафты і газу, а раней узначальваў Мангістаўскую вобласць.

Назарбаеў выступіў з заявай пасля нарады, якую ён правёў у Жанаазэні.

Як паведамляе ІТАР-ТАСС, па прыбыцці ў Жанаазэнь Назарбаеў сустрэўся з прадстаўнікамі працоўных калектываў нафтавых кампаній.

Ён абяцаў, што «будуць прыняты ўсе меры па аднаўленні горада Жанаазэнь, забеспячэнні нармальнага функцыянавання аб’ектаў жыццезабеспячэння горада, а таксама па працаўладкаванні звольненых працаўнікоў».

Каментары16

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі59

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Усе навіны →
Усе навіны

Страхавыя кампаніі незадаволеныя расцэнкамі на рамонт электрамабіляў1

Юрконіс пра закрыццё межаў: Давайце не думаць яшчэ пра Пецю з Баранавіч, які хоча зарабіць дзесьці там у Беластоку74

Сустрэчу Трампа і Пуціна ў Будапешце адмянілі з-за мемарандума МЗС Расіі3

Маштабы, якіх вы не маглі сабе ўявіць — беларускія цыгарэты кураць у многіх краінах Еўропы. Як працуе гэты бізнэс24

«Гэты гук як катаванне вадой — спаць немагчыма». Мінчук скардзіцца на гул, які даносіцца з падвала

У Мінску расследуюць два выпадкі гібелі людзей за адзін дзень

У Свяцкім палацы раскрылі галерэю партрэтаў рымскіх імператараў. Яны былі схаваныя ад вачэй больш за стагоддзе6

Сацсеткі ў захапленні ад метыленавага сіняга. Ён сапраўды дапамагае?8

Пакроўск і Мірнаград на мяжы падзення. Наколькі там крытычная сітуацыя для Украіны і што будзе далей?13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі59

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць