Валютная выручка Беларуськалія па выніках 2011 года складзе каля $3,2 млрд, што на 59% больш за паказчык 2010 года (каля $2 млрд даляраў) пры росце экспарту ў колькасным выражэнні ўсяго на 13%.Па выніках 2011 экспарт беларускага калію чакаецца ў аб’ёме 7,7 млн тон пры 6,8 млн тон у 2010 годзе.
Асноўны фактар павелічэння валютнай выручкі — рост цэнаў на калій на сусветным рынку (у сярэднім за год на 120 даляраў за тону) пасля рэзкага падзення падчас крызісу 2008 года.
Доля Беларуськалія ў агульным аб’ёме экспарту калію ЗАТ «БКК» складзе 59,8% па выніках 2011 года, у той час як у 2010 годзе на долю Беларуськалія прыпала 60,7% калійнага экспарту БКК.
Каментары