Паводле звестак рэсурсу meteoinfo.by, днём 26 снежня максімальная тэмпература паветра склала 6,4 градуса цяпла. Гэта на 1,1 градуса больш за максімум, зафіксаваны ў 1980 годзе.
27 снежня сіноптыкі прагназуюць у сталіцы плюс 8–10 градусаў. Такім чынам, можа быць пабіты рэкорд не толькі дня (+5,9 градуса ў 1974 годзе), але і месяца (+10,3 градуса 5 і 6 снежня 1961 года).
Каментары