А з 1 студзеня іх стане яшчэ больш.
У Беларусі 59 арганізацый выплачваюць заработную плату ніжэйшую за мінімальную, якая на сёння складае 925 тыс. 520 рублёў з улікам індэксацыі. Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Пётр Грушнік 28 снежня ў Мінску на
«З 1 студзеня мінімальная зарплата ўзрасце да 1 млн. рублёў,
і мне здаецца, што колькасць такіх арганізацый можа павялічыцца»,— зазначыў Грушнік. Паводле яго слоў, у сувязі з гэтым узнікае неабходнасць кантролю за такімі парушэннямі заканадаўства.
Як заявіў Грушнік, яшчэ адна праблема ў сферы выкарыстання працоўных рэсурсаў у Беларусі — высокія страты працоўнага часу. У параўнанні з мінулым годам гэты паказчык зменшыўся ў 2,2 разу, аднак сітуацыя ўсё роўна застаецца нездавальняючай, зазначыў чыноўнік.
Першы намеснік міністра паведаміў, што праблема недахопу працоўных рэсурсаў адзначаецца найперш у будаўнічай сферы. «Трэба разбірацца сістэмна, чаму будаўнічая галіна сёння зведвае праблемы. Ці толькі таму, што змяншаюцца аб’ёмы будаўніцтва або таму, што кіраўнікі арганізацый не зусім эфектыўна шукаюць аб’ёмы будаўнічых работ», — сказаў Грушнік. Ён нагадаў, што гэту праблему закрануў на
Ён таксама паведаміў, што амаль 8% усіх звальненняў у Беларусі адбываюцца
Цяпер чытаюць
Вайб-праграмаванне зменіць ролю распрацоўшчыка, RLVR, і калі лопне бурбалка. Беларус-інжынер у галіне ШІ, які працуе ў ЗША, расказаў, што нас чакае ў 2026
Каментары