Грамадства55

Новы прагноз: сапраўдная зіма чакаецца толькі ў другой палове студзеня

Першая дэкада студзеня прагназуецца на 5—7°С цяплейшай за кліматычную норму.

Па-сапраўднаму зімовае надвор’е ў Беларусі чакаецца толькі ў другой палове студзеня, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў 3 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, студзень чакаецца на адзін градус цяплейшы за кліматычную норму, якая складае мінус 5–8°С. Колькасць ападкаў — каля сярэдніх шматгадовых значэнняў, норма для студзеня складае 32–46 мм.

Сіноптык паведаміў, што

першая дэкада студзеня прагназуецца на 5–7°С цяплейшай за кліматычную норму.
4 і 5 студзеня ў Беларусі чакаюцца складаныя ўмовы надвор’я, у сувязі з якімі аб’яўлена штармавое папярэджанне. 4 студзеня чакаецца галалёдзіца і ўзмацненне ветру, ноччу па паўночна-заходняй палове, днём у многіх раёнах парывы ветру будуць дасягаць 15–20 м/с, на большай частцы тэрыторыі чакаюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Тэмпература паветра прагназуецца ноччу — мінус 4 — плюс 3, днём — ад 0 да плюс 6. 5 і 6 студзеня таксама чакаюцца ападкі, галоўным чынам у выглядзе мокрага снегу, захаваецца ветранае надвор’е, парывы ветру будуць дасягаць 15–20 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак — мінус 2°С — плюс 3°С, захаваецца галалёд.

На Раство на тэрыторыю Беларусі пачнуць паступаць паветраныя масы са Скандынаўскага паўвострава, у начныя часы падмарозіць.
Тэмпература паветра ноччу чакаецца 0°С — мінус 7°С, днём — ад мінус 5°С па поўначы да плюс 2°С у паўднёвых раёнах, на большай частцы тэрыторыі Беларусі — ападкі, галоўным чынам у выглядзе снегу. 8 студзеня днём чакаецца 0°С — мінус 5°С, ноччу каля 0°С, на большай частцы тэрыторыі таксама кароткачасовыя ападкі.

У другой дэкадзе студзеня час ад часу будуць ісці ападкі, галоўным чынам у выглядзе снегу і мокрага снегу, у асобныя дні, у асноўным па паўднёвай палове, — з дажджом.

Тэмпература паветра ноччу будзе вагацца ад 0°С да мінус 7°С, пры праясненнях — да мінус 10°С. Днём тэмпература складзе мінус 5°С — плюс 2°С. У другой палове другой дэкады чакаецца паніжэнне тэмпературы паветра. Ноччу прагназуецца мінус 10–15°С, днём — мінус 2–7°С, на працягу аднаго-трох дзён, галоўным чынам па паўночным усходзе, тэмпература паветра можа апускацца да мінус 16–21°С, пры гэтым дзённая тэмпература не перавысіць мінус 8–13°С.

У трэцяй дэкадзе ў асобныя дні чакаецца снег, мокры снег, тэмпература паветра ноччу ў асноўным будзе вагацца ад мінус 3–8°С у паўднёвых раёнах да мінус 9–14°С па поўначы. Днём тэмпература паветра будзе вагацца ад мінус 5°С — плюс 2°С да мінус 6–8°С. У самыя халодныя суткі ёсць верагоднасць таго, што тэмпература паветра будзе паніжацца да мінус 15–20°С.

Люты, паводле папярэдняга прагнозу, таксама будзе цяплейшы, чым звычайна. Сярэднямесячная тэмпература паветра чакаецца на градус цяплейшая за кліматычную норму, а колькасць ападкаў крыху большая за сярэднія шматгадовыя значэнні.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды10

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі здымаюць камедыйны серыял пра «СВА». Генеральным прадзюсарам стаў Вадзім Галыгін30

Літва можа адкрыць мяжу з Беларуссю раней за 30 лістапада20

Трэцяе здарэнне на чыгунцы ў Польшчы — на рэйках выявілі накладку са смартфонам5

Паведамленне аб небяспецы ў дзіцячым садку ў Мінску не пацвердзілася

У «Мінск-Свеце» здаецца кватэра за $170. Але ёсць важны дысклэймер5

Топ-менеджар на Гомельшчыне, які ўваходзіў у склад антыкарупцыйнай камісіі прадпрыемства, асуджаны за карупцыю4

Першага паляка прапагандысты сустракалі на мяжы з падарункамі. Што падарылі?13

Лукашэнка заявіў, што хоча і трэці блок, і новую АЭС7

Дональд Туск пацвердзіў: чыгунка Варшава — Люблін пашкоджаная ў выніку дыверсіі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды10

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць