Грамадства11

Лукашэнка адвёў год на выбудоўванне работы Следчага камітэта

Следчы камітэт на працягу 2012 года павінен дакладна выбудаваць сваю работу і стаць паўнацэннай дзеючай структурай. Такую задачу паставіў 9 студзеня Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам старшыню Следчага камітэта Валерыя Вакульчыка.

Лукашэнка адзначыў, што праз год структура Следчага камітэта павінна быць цалкам адшліфавана з улікам тых недахопаў, якія будуць выяўлены ў працэсе яго работы. Акрамя таго, неабходна будзе канчаткова вызначыцца і з кадравым складам гэтай структуры. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Следчы камітэт павінен стаць узорам для ўдасканалення работы іншых сілавых структур.

З пачатку года супрацоўнікамі Следчага камітэта ажыццёўлены больш за 3 тыс. выездаў у складзе следча-аператыўных груп, узбуджана 1122 крымінальныя справы, па якіх пачата вядзенне следчымі камітэта. Як адзначыў Валерый Вакульчык, супрацоўнікі Следчага камітэта разам з органамі МУС расследуюць злачынствы, своечасова рэагуюць на выклікі і паведамленні аб здарэннях і злачынствах.

У той жа час у стадыі вырашэння знаходзіцца яшчэ шэраг гаспадарчых, бытавых пытанняў, у тым ліку па размяшчэнню падраздзяленняў Следчага камітэта ў абласных і раённых цэнтрах. Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што ў арганізацыі работы Следчага камітэта павінны прымаць удзел кіраўніцтва Міністэрства ўнутраных спраў, Камітэта дзяржаўнай бяспекі, а таксама губернатары. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што пры правядзенні рабочых паездак па рэгіёнах краіны ён мае намер наведваць аб’екты Следчага камітэта.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў22

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў46

Былую настаўніцу з Магілёва, якая перайшла ў SMM, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

Зяленскі: У Пакроўску 314 расійскіх вайскоўцаў. Украінскія СМІ: Гэта шмат, Пакроўск сыплецца

Лукашэнка даў указанні адносна дзеянняў на мяжы з Літвой. Якія — пакуль няясна7

Тызенгаўзы супраць Радзівілаў: даходзіла да прамысловага шпіянажу

Какава пры сядзячай працы ратуе лепш за фітнэс? Нечаканыя вынікі даследавання4

Памёр Вячаслаў Рагойша2

Старшыня парламента Чэхіі выклаў відэа, як дапамагае здымаць украінскі сцяг з будынка6

Служба бяспекі Лукашэнкі не пускала простых мазырчукоў на мост цераз Прыпяць, пакуль той яго адкрываў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў22

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць