Былы футбаліст «Манчэстэр Юнайтэд» Эрык Кантана збіраецца вылучыць сваю кандыдатуру на выбарах прэзідэнта Францыі, якія пройдуць вясной гэтага года,піша Liberation.
Цяпер ён заняты зборам подпісаў не менш за 500 чалавек, якія займаюць выбарныя пасады на розных узроўнях улады — такія патрабаванні французскага заканадаўства. Кантана ўжо накіраваў лісты мэрам сотняў гарадоў, у якіх просіць іх пра падтрымку.
«Наша краіна стаіць перад цяжкім выбарам, ад якога залежыць яе будучыня», — піша футбаліст.
Кантана павінен сабраць неабходную колькасць подпісаў да канца лютага. Першы тур выбараў прэзідэнта Францыі адбудзецца ў канцы красавіка, другі, калі спатрэбіцца, — у пачатку траўня. Цяперашні кіраўнік дзяржавы Нікаля Сарказі, паводле сацыялагічных апытанняў, страціў падтрымку многіх выбаршчыкаў, якія галасавалі за яго пяць гадоў таму.
Лічыцца, што асноўным супернікам Сарказі на выбарах прэзідэнта будзе кандыдат ад сацыялістаў Франсуа Аланд.
Цяпер чытаюць
Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі
Каментары