Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»44

Доўгая кружэлка сувэрэннага аўтарытарызму

Ці не выступаюць хоцькі-няхоцькі ўдзельнікамі лятэнтнае дамовы з Сыстэмай і тыя эліты (прынамсі немалыя іхнія часткі), што па ідэі мусяць быць каталізатарамі пераменаў? Разважае ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Апазыцыйныя інтэрнэт-рэсурсы растыражавалі артыкул расейскага аглядальніка Вадзіма Дубнова "Сувэрэнны Лукашэнка".

Сапраўды, цікава агледзець наш пэйзаж пасьля нафтагазавай бітвы вачыма незалежнага маскоўскага аналітыка.

Выглядае на тое, што і для лібэральнай маскоўскай публікі стала адкрыцьцём: беларусы ня так ужо і рвуцца зьліцца ў інтэграцыйным экстазе! Яшчэ болей, як сьведчаць сацыёлягі НІСЭПД, амаль што дзьве траціны нашых грамадзянаў (61,3%) лічаць галоўнай заслугай першага прэзыдэнта пабудову незалежнай дзяржавы.

І гэта дзіва нават для прагрэсыўнага расейскага публіцыста.

Увогуле такое уражаньне, што пасьля спробы нафтагазавага бліцкрыгу Масква чухае палітыцу. Ну і што далей?

Як і прагназавалі многія экспэрты, бойка (адкінем рэцыдывы) скончылася кампрамісамі, ад якіх сытуацыйна, у кароткатэрміновай пэрспэктыве болей выйграў, бадай, афіцыйны Менск.

Ва ўсякім разе, апакаліптычныя прагнозы ў эканамічнай сфэры не апраўдваюцца. Мадэль парыпвае, але пакуль што трывае. Ёсьць колькі часу для мабілізацыі рэзэрваў ды пошуку новых крыніцаў сілкаваньня.

Дарэчы, перачытаў зараз свой артыкул "Старыя граблі ўжо чакаюць", напісаны летась у траўні. Даю спасылку не дзеля таго, каб пахваліцца, наколькі спраўдзіліся прагнозы. А дзеля прапановы паразважаць над элемэнтарным пытаньнем: чаму ўсе так фатальна наступілі на тыя відавочныя граблі — кожны гулец на свае?

Натуральна, сёньня мы чуем яшчэ болей прыгожых сілягізмаў пра гістарычную асуджанасьць рэжыму. Зьявіліся новыя аргумэнты на карысьць таго, што вось-вось...

Але разам з тым — хіба зусім ужо ня мае рацыі Вадзім Дубноў, разважаючы пра рэсурсы жывучасьці сыстэмы сувэрэннага аўтарытарызму? Пра тое, што "пад выглядам дыктатуры заключаецца дзівосная негалосная дамова між тыранам ды ягонымі элітамі"?

Яшчэ больш: ці не выступаюць хоцькі-няхоцькі ўдзельнікамі лятэнтнае дамовы з Сыстэмай і тыя эліты (прынамсі немалыя іхнія часткі), што па ідэі мусяць быць каталізатарамі пераменаў? Напрыклад, бізнэсоўцы. Інтэлектуалы. І нават — страшна вымавіць! — палітычныя апазыцыянэры.

Кажучы коратка, усе неяк прыстасаваліся. Ахвотнікаў на камікадзэ няшмат. Астатнім жа неяк трэба жыць.

Ці ня ёсьць трывожным сымптомам і тая імклівая, безагаворачная гатовасьць да маральна-псыхалягічнага альянсу з уладаю пад штандарам сувэрэнітэту, якую дэманструюць асобныя яе апанэнты?

Ці ня ёсьць шляхам у тупік згода "часова" вывесьці за дужкі праблемы дэмакратызацыі, правоў чалавека?

Да чалавечай асобы, да індывіда зь ягоным мікракосмам нашыя дзеячы зноў і зноў падыходзяць паводле астаткавага прынцыпу...

Можа, для значнае часткі тых, хто воляй лёсу апынуўся ў лягеры апанэнтаў улады, пытаньні разьняволеньня асобы, забесьпячэньня яе правоў ды свабодаў — гэта хутчэй сытуацыйныя лёзунгі, чым унутраныя перакананьні, чым жыцьцёвае крэда?

Дарэчы, тыя ж сацыёлягі засьведчылі: сварка з Расеяй узмацніла не праэўрапейскія, а ізаляцыянісцкія настроі.

І ня трэба ўсё валіць на дыктатуру.

Лёс і тэмпы пераменаў у нашым грамадзтве ці не найперш залежаць ад таго, наколькі мы самі выціснулі зь сябе рабоў. (Дарэчы, калі нехта надта рвецца на амбразуру, гэта яшчэ ня доказ, што ён — выціснуў...)

Зрэшты, мо' ня ўсё так змрочна. Вадзім Дубноў лічыць, што спакваля "пад прэсам фарсу сьпее ня столькі пара гневу, колькі мікрафлёра нармальнага жыцьця паводле параўнальна цывілізаваных правілаў гульні".

Зоймемся гадаваньнем "мікрафлёры"?

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Выскачыць на вуліцу ў кароткіх спаднічках — гэта вы маглі. І ўсіх гвалтавалі там». Лукашэнка ўспомніў кіношнікам 2020-ы і заклікаў спыніцца16

«Выскачыць на вуліцу ў кароткіх спаднічках — гэта вы маглі. І ўсіх гвалтавалі там». Лукашэнка ўспомніў кіношнікам 2020-ы і заклікаў спыніцца

Усе навіны →
Усе навіны

Гайдукевіч параіў выкладваць у тыкток «не дупу»16

Беларуска падзялілася ўражаннямі ад аўтобуснага тура ў Дагестан — 32 гадзіны да першага начлега2

Ахматавец у Курскай вобласці расстраляў краму з гранатамёта. Z-каналы заклікалі пакараць яго, але позна2

Новы фільм з «дзіцём Беларусі». Як «Балерына» працягвае справу Джона Уіка7

У жанчыны ў Германіі нарадзіўся 100-ы праўнук

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?16

Расіяне нанеслі масіраваны ўдар па Кіеве і Адэсе1

Актрыса Ганна Хітрык паведаміла, што рак вярнуўся6

Чаму ў сярэднім узросце наша талія павялічваецца? Прычына нечаканая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Выскачыць на вуліцу ў кароткіх спаднічках — гэта вы маглі. І ўсіх гвалтавалі там». Лукашэнка ўспомніў кіношнікам 2020-ы і заклікаў спыніцца16

«Выскачыць на вуліцу ў кароткіх спаднічках — гэта вы маглі. І ўсіх гвалтавалі там». Лукашэнка ўспомніў кіношнікам 2020-ы і заклікаў спыніцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць