ААТ «Мазырсоль» не прадаецца, заявіў старшыня канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Іван Данчанка 27 студзеня напрэс-канферэнцыі ў Мінску.
Паводле яго слоў, прадпрыемства будзе развівацца і мадэрнізавацца толькі за кошт сродкаў Беларусі, уласных сродкаў, фонду інавацыйнага развіцця «Белдзяржхарчпрама» і крэдытных ліній. Плануецца, што да 2014–2015 гадоў магутнасці мазырскага ААТ вырастуць на 120 тысяч тон здабычы солі ў год. Сёння яны складаюць 360–380 тысяч тон. 85% вырабленай прадукцыі ідзе на экспарт, асноўны рынак збыту — Расійская Федэрацыя, паведаміў Данчанка.
Ён адзначыў, што менавіта расійскія кампаніі выказваюць цікавасць да куплі «Мазырсолі». І менавіта «з такім нездаровым інтарэсам» Данчанка звязвае нядаўні арышт гендырэктара гэтага прадпрыемства.
Як раней паведамлялася,
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары