Усяго патроху6262

Меню сталоўкі Нацбанка. Фотафакт

А дзе харчуецеся вы, і за колькі?

Філе селядца з зялёнай цыбуляй, салата «Белыя росы», суп рысавы з куранятамі, катлета рыбная «Апетытная», кураняты адварныя… Усё гэта супрацоўнікі Нацыянальнага банка маглі пакаштаваць сёння на абед.

У час абеду ў сталовай Нацбанка шматлюдна. Чарга з чалавек дваццаці займае палову невялікай утульнай залы ў падвальным памяшканні. Аб’ява на дзвярах папярэджвае, што з 14 лістапада 2011 г. да аплаты тут прымаюцца толькі карткі сістэмы «Белкарт».

Абедзеннае меню ў сталовай даволі шырокае.
Дый цэны не кусаюцца. Напрыклад, згаданае вышэй філе селядца можна купіць за 2150 рублёў.
Порцыя салаты «Хвілінка» (бурак, салёны агурок і маянэз) абыдзецца ў 950 рублёў.
Салата з свежых памідораў са смятанай і зялёнай цыбуляй каштуе ўжо 3050 рублёў. Салата з буракоў з разынкамі цягне ўсяго на 850 рублёў.

Боршч з бульбай і ялавічынай у меню Нацбанка заяўлены па кошце ў 1 950 рублёў за порцыю.
Суп рысавы з куранятамі каштуе ўсяго 1 550 рублёў.
Катлета «Апетытная» з гарбушы абыходзіцца супрацоўніку Нацбанка ў 5400 рублёў.
Порцыя плову з свініны каштуе ўжо 7400 рублёў. А вось тэфтэлі са свініны амаль у тры разы танней — 2750 рублёў.

Вельмі нізкія цэны на гарніры: порцыя бульбянога пюрэ каштуе 750 рублёў, тушаная морква ў смятане — 1200 рублёў, каша пшонка — 600 рублёў.

У якасці напояў супрацоўнікам галоўнага банка краіны прапануюць чай «Грынфілд» (зялёны — 1600 рублёў, чорны — 1100 рублёў). таматавы сок з мякаццю (2050 рублёў), яблычны сок (2050 рублёў), маркоўны нектар з мякаццю (1600 рублёў).

Адзначым, што любы чалавек у сталовую Нацбанка патрапіць не можа. Каб прайсці праз вахту, трэба прад’явіць пропуск.

А дзе харчуецеся вы, і за колькі?

Каментары62

Цяпер чытаюць

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта проста цуд, што я паляцела». Пасажырка самалёта з Дубая стала на бок беларусаў, якія просяць кампенсацыю ад аператара3

Беларускі музыка згубіў у Варшаве свой пашпарт, але знайшоў іншы — незнаёмай жанчыны. А ўжо яна дапамагла знайсці ягоны5

У Лоеўскім раёне вярнулі ў роднае неба выратаванага мясцовай пенсіянеркай бусла

МАРГ запатрабавала ад хакейнага «Дынама» тлумачэнняў, чаму ў іх рэзка падаражалі квіткі3

Фэйсбук у Беларусі памірае, тыкток самы масавы, VK і «Аднакласнікі» стагнуюць, а трэдсы выбухова растуць4

Расійскі газавоз, падбіты ў Міжземным моры, пагражае экалагічнай катастрофай5

У Капыльскім раёне чатырохгадовы хлопчык загінуў, праваліўшыся ў каналізацыю

Ад вайны ЗША ў Іране выгады атрымлівае Кітай4

Z-блогер нечакана назваў Пуціна нелегітымным і заклікаў аддаць яго пад суд15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць