Усяго патроху3434

Наведнік мінскай піцэрыі знайшоў у салаце прусака + фота

Кіраўніцтва сеткі «Тэмпа» прызнала выпадак.

Вечарам у чацвер Вадзім Скроцкі зайшоў з сябрамі ў піцэрыю «Тэмпа», што ў цэнтры «Экспабел», павячэраць. У сваёй салаце побач з кавалкамі курынага філе ён нечакана ўбачыў… прусака. Пакуль афіцыянтка паспешліва хавала салату коштам 32 тысячы (!) ён паспеў зрабіць фота і змясціць яго ў Твітар.

У піцэрыі прысутнасць прусака ў салаце прызнаюць, але размаўляць пра выпадак не хочуць.

«Так, магчыма. У дадзены момант не магу вам сказаць, з кім можна пагаварыць…»

Тэлефануем у іншыя піцэрыі сеткі «Тэмпа». У сталіцы іх ажно шэсць. Паўсюль нас запэўніваюць, што тараканаў у іх стравах быць не можа. Мошкі ў лісці салаты — так. Але тараканы? Немагчыма!

«Справа ў тым, што гэтага ў нас проста не можа быць, бо ў нас няма прусакоў. Я б магла паверыць у нешта іншае. Магчыма, у лісце салата нейкая мошка трапіла. У гэта я б паверыла. Але прусакі?… У нас гэтага быць не можа. Магчыма, па нейкім іншым адрасе. Але ў нас гэтага быць не можа».

Аўтар скандальнага фота, якое ўжо абляцела беларускі Твітар, абураны, хутчэй, паводзінамі адміністрацыі піцэрыі, чым прусаком у салаце.
Вадзім расказвае, што адміністратарка спіхнула ўсю адказнасць на афіцыянтку і нават не папрасіла прабачэння.

«Адміністратарка хуценька збегла, зрабіўшы выгляд, што ўсё цудоўна, усё добра.

І далей нічога нам не было ні прапанавана, ні сказана. Увогуле, ніякіх дзеянняў. Як быццам, сітуацыя абсалютна нармальная, такая штатная, усё ОК».

Рабіць запіс у кнігу скаргаў Вадзім не стаў. Кажа, што проста больш ніколі не зойдзе ў гэтую піцэрыю, у якой звычайна бываў з сябрамі раз на тыдзень. Учора, напрыклад, яго вячэра пацягнула на 300 тысяч.

Праз прусака ў салаце піцэрыя можа мець вялікія праблемы. Яе могуць нават закрыць.
Праўда, у гарадскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі кажуць, што за дзесяць гадоў да іх ні разу не звярталіся са скаргамі на прусакоў у салаце.

«Звычайна, калі грамадзяне нешта такое знаходзяць, то яны адразу тэлефануюць. Паверце. Вось з маёй практыкі — ніводнага разу не тэлефанавалі з такой прычыны. За дзесяць гадоў не было зваротаў па тым факце, на які вы ўказваеце».

* * *

Кіраўніцтва сеткі піццэрый «Тэмпа» прызнала выпадак з прусаком

«Ва ўсёй нашай сетцы «Піцца Тэмпа» праходзяць планавыя і па неабходнасці пазапланавыя дэзінфекцыйныя апрацоўкі. Гэты інцыдэнт, які адбыўся ў піцэрыі, размешчанай ў гандлёвым цэнтры «Экспабел», я лічу вялікім непаразуменнем. Наша кавярня размешчаная ў самым цэнтры гэтага комплекса, дзе знаходзіцца вялікая колькасць крамаў і пунктаў харчавання. Я вельмі шкадую, што гэта адбылося ў сценах нашай установы. Мы ўжо прадпрынялі экстранныя меры і зробім усё магчымае, каб пазбегнуць такога ў будучыні», — кажа кіраўніца сеткі Таццяна Лата.

Каментары34

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства6

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят20

Алену Богдан вярнулі з Расіі і паставілі на ранейшую топ-пасаду ў Мінздароўя3

Два дні спёкі, а потым крыху пахаладае

«Гэта паклёп!» Меланія Трамп збіраецца ў суд супраць Хантэра Байдэна з іскам на $1 млрд

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў ліпені прадалі за 630 тысяч даляраў

Грозеў расказаў, што адрознівае заходнія спецслужбы ад расійскіх6

У Растове-на-Доне адбыўся выбух. У жылы дом мог трапіць дрон

«Мы павінны быць гатовыя»: Наўседа заявіў пра магчымасць удзелу Літвы ў абароне Украіны9

У ЕГУ можна паступіць у магістратуру на перспектыўную еўрапейскую спецыяльнасць. Расказваем як

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства6

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць