Усяго патроху44

Урад рэкамендуе ўключаць у калектыўныя дамовы пытанні харчавання работнікаў

Урад Беларусі рэкамендуе наймальнікам і прафсаюзным арганізацыям уключаць у калектыўныя дамовы пытанне стварэння ўмоў для харчавання работнікаў і патаннення яго кошту. Такое рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Савета міністраў ад 7 лютага № 127, паведаміла прэс-служба ўрада.

Рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання і іншыя дзяржаўныя арганізацыі, падпарадкаваныя ўраду, аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам абавязаны прыняць меры па стварэнні ў 2012 годзе юрыдычнымі асобамі ўсіх форм уласнасці ўмоў для харчавання работнікаў. Гэта можа быць забяспечана з дапамогай арганізацыі працы аб’екта грамадскага харчавання або абсталявання памяшкання для прыёму ежы, або дастаўкі харчавання па заказах работнікаў і выязнога абслугоўвання арганізацыямі, што спецыялізуюцца на аказанні такіх паслуг, а таксама прымянення іншых форм абслугоўвання, мяркуюць ва ўрадзе.

Міністэрству працы і сацыяльнай абароны сумесна з Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі даручана ажыццяўляць пастаянны кантроль за станам створаных юрыдычнымі асобамі ўмоў для харчавання работнікаў. Пра ход і вынікі выканання гэтай пастановы неабходна будзе інфармаваць урад.

Як паказвае практыка, зазначае прэс-служба,

зараз толькі каля трэці прадпрыемстваў Беларусі часткова кампенсуюць рабочым кошт харчавання.
Многія заводскія сталоўкі патрабуюць капітальнага рамонту, замены абсталявання. Некаторыя прадпрыемствы вырашылі адмовіцца ад утрымання сталовак. Асабліва гэта тычыцца будаўнічых арганізацый, дзе самастойна харчуюцца больш як 50% працаўнікоў.

У сувязі з гэтым Мінгандаль прапанаваў унесці ў генеральнае пагадненне паміж урадам Беларусі, рэспубліканскімі аб’яднаннямі наймальнікаў і прафсаюзамі на 2011–2013 гады раздзел па арганізацыі харчавання рабочых і служачых па месцы працы. «Такое юрыдычна замацаванае палажэнне дазволіць на прадпрыемствах рэспублікі павысіць сацыяльную абароненасць працоўных калектываў», — мяркуюць распрацоўшчыкі дакумента. Гэта прапанова атрымала таксама падтрымку з боку прафсаюзаў, зазначае прэс-служба.

Зараз вызначаны механізмы, якія не дазволяць дапусціць рэзкага росту цэн на харчаванне, гаворыцца ў прэс-рэлізе. У залежнасці ад колькасці працоўных і магчымасцяў прадпрыемства прапанавана забяспечыць працу сталоўкі або абсталяваць пакоі прыёму ежы, дзе абавязкова ўстанавіць халадзільнік, СВЧ-печ, набыць неабходны посуд, або павінна быць арганізавана дастаўка гарачага харчавання з прыцягненнем кейтарынгавых кампаній.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Літва рыхтуе жорсткі адказ Беларусі: магчымае доўгатэрміновае закрыццё мяжы і спыненне транзіту ў Калінінград

Літва рыхтуе жорсткі адказ Беларусі: магчымае доўгатэрміновае закрыццё мяжы і спыненне транзіту ў Калінінград

Усе навіны →
Усе навіны

20‑гадовы маладзён на BMW у Мінску не даў рады кіраванню і ўрэзаўся ў слуп і яшчэ ў адзін аўтамабіль3

Міністр замежных спраў Літвы: Калі змена формы аховы перашкаджае дзейнасці Ціханоўскай — трэба пра гэта гаварыць11

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час5

Памерла маці-каралева Тайланда. Яе называлі іконай стылю

Былы спецназавец апынуўся ў інвалідным вазку — і стаў майстрам па манікюры13

Трамп спадзяецца на дапамогу Кітая для заканчэння вайны ва Украіне

Гібрыдныя аўто забруджваюць навакольнае асяроддзе амаль гэтак жа, як бензінавыя: вось факты24

«Укантакце» цалкам аднавіў працу1

Сёння падчас суботніка чакаюцца дажджы, часам моцныя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва рыхтуе жорсткі адказ Беларусі: магчымае доўгатэрміновае закрыццё мяжы і спыненне транзіту ў Калінінград

Літва рыхтуе жорсткі адказ Беларусі: магчымае доўгатэрміновае закрыццё мяжы і спыненне транзіту ў Калінінград

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць