Літаратура77

«Пуцін ціпун» — надрапана ў ліфце…

«Міцёк» Міша Сапега выдаў кнігу беларускіх вершаў.

Хто б мог падумаць. У паэта і выдаўца з Санкт-Пецярбурга Міхаіла Сапегі выйшла кніга па-беларуску. Яна выйшла менавіта «у яго»: у невялікім выдавецтве «Чырвоны матрос», якое Сапега ўзначальвае.

На беларускую мову вершы пераклаў піцерскі беларус, доктар філалагічных навук Мікола Нікалаеў,
загадчык аддзела рэдкіх кніг Расійскай нацыянальнай бібліятэкі.

Задрыжыць, затанцуе мне сэрца, —
Калі ў вечар халодны, ў нядзелю,
Зайдзе стары сябрук і — з парога,
Не здымаючы плашч, а адразу,
З алкаголем пакеты дастане…!

У 1980-я

Міша Сапега быў сярод тых мастакоў-нефармалаў, што стаялі ля вытокаў «міцькоўскага» руху.
Гэтая літаратурна-мастацкая суполка, што вырасла з даўлатаўскага «Запаведніка», стала адным з брэндаў Піцера.
«Міцькі» ў сваіх творах дэманструюць трохі наіўны, алкагольна-душэўны, эпікурэйска-матроскі погляд на свет.

За цяперашнім светам, праўда, «Міцькі» зрабіліся больш рэспектабельнымі. Імі заапекавалася, як была мэрам Санкт-Пецярбурга, Валянціна Матвіенка.

Мэрыя дазволіла размаляваць у сваім стылі некалькі гарадскіх аўтобусаў, дала «міцькам» кватэры.

Сапега ад угрупавання адышоў. Не тое, каб заняў актыўную антыпуцінскую пазіцыю (актыўная пазіцыя — гэта штосьці ненатуральнае для «міцька»). Але…

«пуцін ціпун» —
надрапана ў ліфце
ай, малайца!

Дарэчы,

кватэрнае пытанне для Сапегі стаіць востра: жонка выгнала з дому.
Цяпер паэт і выдавец жыве на паддашку, у майстэрні ў кагосьці з сяброў-мастакоў. «Але не співаецца — працягвае працаваць», — адзначае Мікола Нікалаеў.

Усяго выдавецтва «Чырвоны матрос» зрабіла больш за 200 кніг. Беларускамоўны зборнічак Сапегі мае нумар 212.

Аўтар, дарма, што з княскім прозвішчам і каранямі з вёскі Сапегі Бешанковіцкага раёна, дагэтуль не выяўляў сваёй беларускасці.
Нарадзіўся ў Піцеры ў сям’і этнічных беларусаў, скончыў мараходку, хадзіў матросам па Калыме ў якасці практыкі. Пасля адгадаваў каларытную рудую бараду і сышоў у «міцькі».
Летась Мікола Нікалаеў прапанаваў перакласці яго выбраныя хайку на беларускую мову. «Ідэя страшна захапіла Мішу, — расказвае перакладчык. — Ён перачытваў па многа разоў, вывяраў склады, націскі ў радках».

Хрыстова Раство —
Усякі спяшае
Віншаваць атэіста Сапегу.

Апроч японскага вершаскладання і расейскага кнігавыдання, Сапега захапляецца збіраннем калекцый. Праўда, яго антыкварыят — не той, што задорага прадаецца замежнікам. Для яго істотней бачыць у знаходках знакі мінулага часу. Напрыклад,

Сапега мае ці не найлепшую калекцыю запалкавых пушак. З артэфактаў, звязаных з тытунём, ён склаў цэлы мастацкі альбом «Давай закурым!»
 — фактычна, міні-гісторыю гэтай шкоднай звычкі. Таксама Сапега збірае сшытачкі, у якія моладзь 1920-70-х, з прычыны адсутнасці іншых аўдыёносьбітаў, запісвала тэксты любімых песень — і
выдае зборнікі гарадскога фальклору.

«А аднойчы, — піша М.Нікалаеў, — яму ў рукі трапілі запісы простай жанчыны, паходжаннем з тае часткі крывіцка-беларускіх зямель, якія адыйшлі да РСФСР. Кніжка „Пра сялянку Міхайлаву“ стане хітом і крыніцай вывучэння працэса асіміляцыі беларусаў вакол Себежа і Невеля».

Дык хай кніга кароткіх вершаў, якую, адзначае перакладчык, можна прачытаць за пару перагонаў мінскага метро, стане нагодай для знаёмства з арыгінальным расейскім паэтам беларускага паходжання.

Каментары7

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі24

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У доме пад знос прадаюць аднапакаёўку амаль за $60 000. Гэта самая танная кватэра Мінска1

Іван Шамякін: прававерны камуніст і беларускі патрыёт да мозгу касцей. Алкаголь, ідэйнасць, пасылкі з Масквы: як гэта магло спалучацца?39

У ЗША мужчына пад выглядам агента ФБР спрабаваў вызваліць з турмы Луіджы Манджонэ3

Польскі трэвэл-блогер, які падарожнічаў па Беларусі і Расіі, расказаў пра хэйт, рэпутацыйныя страты і ўражанні ад паездкі11

Белыя мядзведзі на Шпіцбергене сталі таўсцейшымі і здаравейшымі, нягледзячы на знікненне лёду1

Трамп пагражае тарыфамі краінам, якія пастаўляюць нафту на Кубу1

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?18

Вытворчасць каньяку ў крызісе. Продажы ўпалі да мінімуму за 15 гадоў5

У Слоніме праваслаўны хор спявае песні на беларускай мове6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі24

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць