Усяго патроху

Эўрапейская Камісія выдзяляе 755 млн. эўра на разьвіцьцё кінаіндустрыі

Рэсурсы, выдзеленыя ў рамках новай праграмы MEDIA 2007, будуць накіраваныя на разьвіцьцё эўрапейскай кінаіндустрыі ў бліжэйшыя сем год.

Бюджэт праграмы накіраваны на падтрымку пяці асноўных накірункаў, у прыватнасьці: навучаньне спэцыялістаў (7%), разьвіцьцё сфэры кінавытворчасьці (20%), распаўсюджваньне прадукцыі (55%), прасоўваньне на рынку (9%), падтрымка малых і сярэдніх прадпрыемстваў і пілётных праектаў (9%).

Адной з асноўных мэтаў праграмы зьяўляецца адаптацыя эўрапейскай кінаіндустрыі да разьвіцьця найноўшых лічбавых тэхналёгіяў.

“Лічбавыя тэзналёгіі істотным чынам зьмяняюць працу кінаіндустрыі” – сказала на гэты конт Эўрапейскі Камісар па пытаньнях інфармацыйнага грамадзтва і СМІ Вів’ен Рэдзінг. “Распаўсюджваньне лічбавых тэхналёгіяў праз навучаньне нашых спэцыялістаў, мадэрнізацыю нашых кінатэатраў і разьвіцьцё новых каналаў дыстрыбуцыі зьяўляюцца ключавымі элемэнтамі посьпеху”, - падкрэсьліла Камісар.

Праграма MEDIA, накіраваная на падтрымку эўрапейскага аўдыёвізуальнага сэктара, была заснаваная ў 1991 г. Праграма разьлічаная на падтрымку праектаў у 31-й дзяржаве: 27 краінах Эўразьвязу, Ісляндыі, Ліхтэнштэйне, Нарвэгіі і Швайцарыі.

Штогод праграма фінансуе каля 300 новых эўрапейскіх кінапраектаў. Палова эўрапейскіх кінастужак трапляюць у пракат пры падтрымцы Эўрапейскай Камісіі. Больш падрабязна

http://europa.eu/rapid/pressReleasesAction.do?reference=IP/07/169&format=HTML&aged=0&language=EN&guiLanguage=en>Больш падрабязна

Каментары

Цяпер чытаюць

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП17

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Усе навіны →
Усе навіны

Маскву і вобласць атакавалі ўкраінскія беспілотнікі

Кітай і ЗША дамовіліся аб «рамках» гандлёвай здзелкі напярэдадні сустрэчы Сі і Трампа

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі38

Паветраная прастора над Вільняй была адкрытая ў 4:30

ДАІ аб'явіла вайну маршруткам. А дзе яшчэ ў свеце катаюцца на іх?5

УСУ пашкодзілі дамбу пад Белгарадам3

Часопіс МЗС Расіі прапанаваў прымяняць ва Украіне савецкі досвед акупацыі Германіі6

Літва зноў закрыла мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін40

Што было ў апошніх галасавых паведамленнях Веры Краўцовай, якая знікла ў М'янме6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП17

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць