Навука і тэхналогіі

Змены ў даменнай зоне .BY

У працы даменнай зоны .BY адбыліся значныя змены , паведамілі ў адміністрацыі УП "Надзейныя праграмы" (tut.by, hoster.by).

Цяпер гэта прадпрыемства з'яўляецца тэхнічным адміністратарам нацыянальнай даменнай зоны Беларусі. Звесткі рэестра між "старым" (прадпрыемства "Адкрыты кантакт") і "новым" ("Надзейныя праграмы") тэхнічнымі адміністратарамі былі сінхранізаваныя —

даменную зону .BY цяпер абслугоўваюць серверы hoster.by.

Адначасова з завяршэннем змены ўступілі ў сілу новыя правілы рэгістрацыі даменаў у нацыянальнай даменнай зоне.

Цяпер для даменаў .BY запрацаваў WHOIS-сэрвіс, які дазваляе праверыць, ці вольны дамен, які цікавіць. Адменены і перыяд бясплатнага 30-дзённага браніравання даменных імёнаў (гэтым карысталіся кіберсквотары) і скасаваная працэдура ўхвалення заявак у Аператыўна-аналітычным цэнтры пры прэзіденце Беларусі (ААЦ), адміністратары нацыянальнай даменнай зоны .BY.

Міжнародная асацыяцыя па наданні даменных імёнаў ICANN 7 лютага ўхваліла кандыдатуру УП "Надзейныя праграмы" ў якасці тэхнічнага адміністратара зоны .BY.
Раней "Надзейныя праграмы" выйгралі адкрыты конкурс па тэхнічным адміністраванні нацыянальнай даменнай зоны.

УП "Надзейныя праграмы" (hoster.by) — найбуйнейшы рэгістратар даменных імёнаў у зоне .BY. На момант перадачы даменной зоны праз hoster.by было зарэгістравана 22246 даменаў .BY, "Адкрыты кантакт" — 20329, "Актыўныя тэхналогіі" — 4502, "Экстмедыя" — 3188, "Дзелавая сетка" — 281 даменных імёнаў. Паслугі рэгістрацыі даменаў у зоне .BY прапануюць пяць рэгістратараў, імі зарэгістравана больш за 51 тыс. імёнаў у нацыянальнай даменнай зоне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Цэны на шакалад здзіўляюць

Цэны на шакалад здзіўляюць

Усе навіны →
Усе навіны

Адна з дзяржаў рыхтуецца да першай у свеце планаванай міграцыі ўсёй нацыі3

На Міншчыне заўважылі два магчымыя тарнада

«Я страціла сэнс жыцця». Спявачцы Рыце Дакота забаранілі выступаць у Расіі30

У Будславе археолагі адкапалі старажытны падмурак касцёла

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе40

Сёлета кляшчы кусаюць беларусаў амаль на 11% часцей, чым летась

Столькі праблем, а тут Стрыжак з яго падлеткавымі гульнямі40

Катар прыгразіў Еўропе скарачэннем паставак газу3

Колькасць пацверджаных расійскіх ваенных страт перавысіла 120 тысяч чалавек12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на шакалад здзіўляюць

Цэны на шакалад здзіўляюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць