Грамадства2020

«Уладам трэба перастаць весці сябе, як поўныя крэціны»

«Пытанне тыдня» ад БелаПАНа: Як Беларусі памірыцца з Еўрасаюзам?

Самай скандальнай падзеяй тыдня стаў ад’езд з Мінска паслоў еўрапейскіх дзяржаў у адказ на рэкамендацыю беларускіх уладаў кіраўніку прадстаўніцтва ЕС Майры Моры і паслу Польшчы Лешаку Шарэпку «выехаць у свае сталіцы для кансультацый, каб давесці свайму кіраўніцтву цвёрдую пазіцыю беларускага боку аб непрымальнасці націску і санкцый». Такая мера была прынята ўладамі Беларусі пасля рашэння Савета ЕС ад 27 лютага пашырыць спіс неўязных чыноўнікаў, уключыўшы ў яго яшчэ 21 прозвішча.

Карэспандэнт БелаПАН пацікавіўся ў мінчан, як Беларусі памірыцца з Еўрасаюзам? Вось што яны адказалі:

— Нашай уладзе трэба спыніць паводзіць сябе як поўныя крэціны. Нам трэба ўсвядоміць сябе як паўнацэнную нацыю, краіну з нармальнымі палітыкамі — тады нашы адносіны з Еўрасаюзам нарэшце нармалізуюцца.

— Мы з імі не лаяліся. Яны ўсю гэту кашу заварылі, ім і трэба рабіць захады, каб памірыцца. Мы заўсёды заяўлялі, што гатовы сябраваць з усімі. Ніякіх прэтэнзій у Беларусі ні да адной суседняй краіны няма.

— Любая краіна не можа існаваць без падтрымкі і нармальных палітычных адносінаў з суседнімі краінамі, таму супрацоўнічаць з Еўропай у любым выпадку трэба.

— Памяняць Лукашэнку — і ўсё.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера14

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера

Усе навіны →
Усе навіны

Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту не дапусціла беларусаў з нейтральным статусам да гульняў у 2026 годзе2

Шкоду ад скрадзеных з Луўра каштоўнасцяў ацанілі ў 88 мільёнаў еўра4

У Расіі ўзарвалі чыгунку на ўчастку Пскоў-Пецярбург1

«Белтэлекам» патлумачыў, чаму былі перабоі ў працы сацсетак, анлайн-гульняў і іншых платформ

Чаму ўсё, за што бярэцца Лукашэнка, правальваецца23

Падрыхтоўка да сустрэчы Трампа і Пуціна ў Будапешце прыпыненая2

У Туркменістане цяжарная жанчына памерла, бо яе аўтамабіль не пусцілі праз картэж Бердымухамедава10

Былы кіраўнік Рэчыцы трапіў у СІЗА3

Са снежня ў Беларусі запрацуе «фінансавы маркетплэйс» з акцыямі і аблігацыямі дзяржаўных прадпрыемстваў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера14

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць