Грамадства33

КДБ адказаў нарвежцам у справе побыту ў Мінску Брэйвіка

У адпаведнасці з даручэннем Генеральнай пракуратуры Беларусі Камітэтам дзяржаўнай бяспекі праведзены праверачныя мерапрыемствы па пытаннях, выкладзеных у хадайніцтве генеральнага пракурора Нарвегіі аб аказанні прававой дапамогі па крымінальнай справе ў дачыненні да грамадзяніна гэтай краіны Андэрса Берынга Брэвіка.

Брэйвік учыніў двайны тэрарыстычны акт 22 ліпеня 2011 года ў Нарвегіі, у выніку якога загінулі амаль 80 чалавек.

Адпраўляючы запыт у Беларусь, нарвежскі бок цікавіўся акалічнасцямі знаходжання Брэйвіка ў краіне ў 2005 годзе, яго кантактамі.

Як паведамілі ў цэнтры інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ, устаноўлена,

што Брэйвік прыбыў 4 сакавіка 2005 года ў нацыянальны аэрапорт Мінск з аэрапорта Вены рэйсам ОS-687 з турыстычнай мэтай.
Пакінуў Беларусь 11 сакавіка 2005 года рэйсам LOT-706 у напрамку аэрапорта Варшавы.

Праведзенымі праверачнымі мерапрыемствамі пацверджана, што ў іншыя адрэзкі часу Брэйвік Беларусь не наведваў. Пры гэтым улічвалася і магчымасць выкарыстання ім змененых установачных звестак, у тым ліку пры перасячэнні мяжы Беларусі.

Па атрыманых звестках, падчас знаходжання ў Мінску Брэйвік кантактаваў з грамадзянкай Руткоўскай Надзеяй Сяргееўнай, якая пражывала ў той перыяд па вуліцы Садовай мікрараёна Уручча — былога ваеннага гарадка Уручча.

Гэта акалічнасць у наступным стала прычынай для выдумак аб наведвання Брэйвікам ваеннай базы, зазначылі ў КДБ.
Зараз Руткоўская знаходзіцца за межамі Беларусі. У лютым 2009 года яна выехала ў Германію. Зараз, як мяркуецца, пражывае ў ЗША ў Паўночнай Караліне разам з блізкімі сваякамі.

У запыце нарвежскага боку была выказана просьба апытаць грамадзяніна Рашэтнікава Міхаіла Васільевіча, які актыўна распаўсюджваў інфармацыю аб акалічнасцях знаходжання Брэйвіка ў Беларусі, і ў прыватнасці атрымаць ад яго адказы на пытанні, ці сустракаўся ён з Брэйвікам, што яму вядома пра паездкі абвінавачванага, ці было яму вядома пра планы, палітычныя і рэлігійныя перакананні абвінавачванага ці групы, у якія ён уваходзіў. Апытанне Рашэтнікава правесці не ўдалося, паколькі з 2007 года ён знаходзіцца за межамі Беларусі і, як мяркуецца, жыве ў Іспаніі.

28 верасня 2010 года Рашэтніка

ў аб’яўлены беларускімі органамі ўнутраных спраў у міжнародны вышук у сувязі з прызнаннем яго абвінавачваным ва ўчыненні ў 2007 годзе злачынства, прадугледжанага ч. 4 арт. 210 КК (крадзеж шляхам злоўжывання службовым становішчам у асабліва буйным памеры), за прысваенне буйной сумы фінансавых сродкаў аднаго з беларускіх прадпрыемстваў.

На думку КДБ, «Рашэтнікаў пачаў наўмысна распаўсюджваць выдуманую і адкрыта лжывую інфармацыю пра Беларусь, спрабуючы пазіцыянаваць сябе палітычным бежанцам для найхутчэйшага набыцця замежнага грамадзянства. Гэтай неправеранай інфармацыяй пакарысталіся асобныя СМІ, у тым ліку інтэрнэт-сайт „Газета.ru“ і тэлеканал НТВ, якія спрабавалі зрабіць сенсацыю з абсалютна непраўдзівых звестак, што, у сваю чаргу, можа сведчыць пра нізкі прафесійны ўзровень адпаведных карэспандэнтаў».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера13

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі ўзарвалі чыгунку на ўчастку Пскоў-Пецярбург1

«Белтэлекам» патлумачыў, чаму былі перабоі ў працы сацсетак, анлайн-гульняў і іншых платформ

Чаму ўсё, за што бярэцца Лукашэнка, правальваецца23

Падрыхтоўка да сустрэчы Трампа і Пуціна ў Будапешце прыпыненая2

У Туркменістане цяжарная жанчына памерла, бо яе аўтамабіль не пусцілі праз картэж Бердымухамедава10

Былы кіраўнік Рэчыцы трапіў у СІЗА3

Са снежня ў Беларусі запрацуе «фінансавы маркетплэйс» з акцыямі і аблігацыямі дзяржаўных прадпрыемстваў7

У Еўропе ў адзін дзень загарэліся два НПЗ, якія атрымліваюць расійскую нафту2

У Ляхавічах пахваліліся копіяй гістарычнага замка, якая мусіць прыцягнуць турыстаў — чатыры будкі больш нагадваюць прыбіральні12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера13

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць