У Мінску прайшлі перамовы міністраў замежных спраў Беларусі і Ірана.
6 сакавіка ў Мінску прайшлі перамовы міністраў замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава і Ірана Алі Акбара Салехі. Перамовы адбыліся падчас візіту Салехі ў Мінск, які працягнецца да 7 сакавіка.
«Наша супрацоўніцтва з вамі носіць комплексны шматбаковы характар. Эканомікі Беларусі і Ірана ў многім узаемадапаўняльныя. Іран — важны партнёр Беларусі», — падкрэсліў Мартынаў.
Паводле яго слоў, сустрэча і перамовы ў Мінску будуць азначаць новы далейшы этап у супрацоўніцтве дзвюх дзяржаў.
«Нам ёсць што абмеркаваць, з тым каб супрацоўніцтва служыла ўмацаванню эканомік дзвюх краін, дабрабыту двух народаў і ўмацаванню міру ў рэгіёнах», — зазначыў міністр замежных спраў Беларусі.
У сваю чаргу кіраўнік іранскага знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў важнасць далейшага развіцця супрацоўніцтва з Беларуссю.
Нагадаем, дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Ісламскай Рэспублікай Іран устаноўлены ў сакавіку 1993 года. У снежні 1997 года ў Іране адкрыта пасольства Рэспублікі Беларусь. З лютага 2001 года ў Мінску працуе пасольства Ірана.
Цяпер чытаюць
«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі
Каментары