Грамадства22

У Менску адбыўся зьезд БСДП (Грамада)

Старшынём на безальтэрнатыўнай аснове пераабраны цяперашні лідэр партыі Аляксандар Казулін.

У нядзелю ў Менску на чарговым зьезьдзе Беларускай сацыял‑дэмакратычнай партыі (Грамада) абрана партыйнае кіраўніцтва. Старшынём на безальтэрнатыўнай аснове пераабраны цяперашні лідэр партыі Аляксандар Казулін.

За Аляксандра Казуліна прагаласавала 55 дэлегатаў з 75‑ці. Нагадаем, Казулін адбывае пяць з паловай гадоў зьняволеньня ў папраўчай калёніі. Таму выконваць яго абавязкі будзе першы намесьнік.

Аляксандар Казулін у сваім пасланьні зьезду прапанаваў пакінуць на гэтай пасадзе Анатоля Ляўковіча. Аднак у бюлетэні для галасаваньня была яшчэ ўнесена кандыдатура Алега Воўчака. Бальшыня дэлегатаў прагаласавала за Анатоля Ляўковіча.

У сваім выступе Аляксей Кароль выказаўся адносна «антыказулінскай кампаніі» асобных актывістаў:

«Страшна ня толькі з маральнага пункту гледжаньня, страшна з палітычнага – калі б наш зьезд не паставіў пытаньня аб абраньні Казуліна і ня вырашыў яго абраць старшынём. Гэта ўжо палітычная параза партыі. Гэта цяжка і страшна было б і было б абразьліва. І мы былі б сьцёртыя па сутнасьці з палітычнай арэны. Але гэтая прапанова ўзьнікае. Я сёньня ўсьцешаны: цяпер пра Казуліна мы ня кажам, што яму трэба сысьці з пасады старшыні, што трэба абраць старшынём некага іншага. Гэта мы выратавалі свой твар і свой маральны воблік. Цяпер Казулін для партыі палітычна значыць больш, чым партыя для Казуліна. Узаемазалежна. І калі ўвесь сьвет падымае гэтую кампанію салідарнасьці, за вызваленьне палітвязьняў, найперш Казуліна, то гэта і нам знак, як сябе паводзіць».

Пасланьне зьезду ад Аляксандра Казуліна зачытаў яго адвакат Ігар Рынкевіч. Ён таксама нагадаў, што Казулін выступае за правядзеньне Кангрэсу аб’яднаных дэмакратычных сілаў да 26 красавіка:

«Першы пастулят Казуліна: пасьля 21 верасьня 2006 году Аляксандар Лукашэнка канчаткова нелегітымны. Па‑ другое, трэба ісьці на кангрэс, які ўзяў бы на сябе частку вось гэтай легітымнасьці і ўзяў частку функцыяў і выступаў бы як суб’ект у перамовах з Эўразьвязам, Расеяй і з той часткай афіцыйных структур, якая захоча ісьці на магчымую трансфармацыю ўлады, дэмакратызацыю. Ён лічыць, што трэба ўтвараць на гэтым кангрэсе ўрад народнага даверу. Вось, кажа, дзе крытэр лідэрства. Вось дзе Мілінкевіч, калі хоча, забірае паўнамоцтвы, становіцца старшынём. Казулін кажа: »Калі ня знойдзецца той, хто захоча ўзначаліць гэты ўрад народнага даверу –я згодны».

Найпершай задачай БСДП (Грамада) лічыць вызваленьне з турмы свайго старшыні і ўсіх палітвязьняў. У сваім дакладзе Анатоль Ляўковіч таксама заявіў, што «Грамада» выступае за аб’яднаньне ўсіх дэмакратычных сілаў і найперш левых.

Дэлегат Алесь Абрамовіч заклікаў пасьля заканчэньня зьезду выйсьці на Кастрычніцкую плошчу Менску з патрабаваньнем вызваленьня Аляксандра Казуліна і іншых палітвязьняў.

«Пытаньне перанесена ў рознае. Я спрабаваў дамагацца таго, каб гэтая акцыя была пастаўленая асобным пунктам парадку дня. Але яна перанесеная ў рознае».

Дэлегат Валянцін Лучко з Горадні заклікаў пачаць актыўную падрыхтоўку да 25 сакавіка:

«Гэта сапраўдны дзень, які можа зьяднаць рэальна беларусаў. А ўсе папярэднія і пазьнейшыя выступленьні носяць больш другасны характар параўнальна з гэтым днём. Таму гэта сьвята – гэта ня толькі сымбаль сьвята, але і сымбаль барацьбы беларускага народу за незалежнасьць, свабоду і дэмакратыю».

Зьезд праходзіў у сядзібе партыі БНФ. А гэта невялікае памяшканьне, і некаторыя з дэлегатаў вымушаныя былі стаяць у калідоры. Знайсьці іншае месца ў Менску кіраўніцтву партыі не ўдалося. Асобныя ўстановы адмовілі, а Палац культуры аўтазаводу прапанаваў толькі вялікую залю – больш як на тысячу месцаў: быў выстаўлены буйны кошт арэнды, і партыя ад гэтага варыянту вымушаная была адмовіцца.

Выканаўца абавязкаў старшыні партыі Анатоль Ляўковіч сказаў:

«У гэтым памяшканьні найбольш надзейна, і нам тут ня будуць чыніць ніякіх перашкод. Галоўнае, каб зьезд адбыўся і каб мы дасягнулі той галоўнай мэты, якая стаіць перад партыяй – гэта арганізацыйнае ўмацаваньне партыі».

Сябрамі БСДП (Грамада) зьяўляюцца 1452 чалавекі. У ёй налічваецца 96 арганізацыяў. У працы зьезду бралі ўдзел таксама прадстаўнікі ліквідаваных уладамі арганізацыяў.

Алесь Дашчынскі, Радыё Свабода

Каментары2

Цяпер чытаюць

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр сёння ноччу?26

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр сёння ноччу?

Усе навіны →
Усе навіны

Канфіскацыя маёмасці ў сваякоў, паліграф і раздача кантрольных хабараў — у пракуратуры тры новыя ідэі для барацьбы з карупцыяй5

Станіслаў Салавей: Беларуская медыцынская сістэма разбураная, і яе трэба лячыць9

Швед: Наша правасуддзе адно з найлепшых у свеце22

Кубракоў агучыў лічбы дэпартацыі замежнікаў з Беларусі за 2025 год2

Пуцін асабіста абраў Уіткафа ключавым перамоўшчыкам ад ЗША6

ЗША захапілі другі нафтавы танкер каля берагоў Венесуэлы4

Лукашэнка зноў ляціць у Расію10

«У палітыцы гэта знак смерці». Дональд Трамп расказаў пра сваё цяперашняе стаўленне да жанчын6

Беларуска паказала, як прыгатаваць тыя самыя журавіны ў цукровай пудры — вы здзівіцеся, наколькі гэта проста3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр сёння ноччу?26

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр сёння ноччу?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць