Грамадства

У Вільні адкрылася выстава «Невядомая БНР»

Мерапрыемства праходзіць у рамках Беларускага тыдня, прысвечанага святкаванню Дня Волі ў Вільні.

Выстава унікальных архіўных дакументаў, якія адносяцца да перыяду Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), адкрылася 23 сакавіка ў Цэнтральным дзяржаўным архіве Літвы і ЕГУ. Мерапрыемства праходзіць у рамках Беларускага тыдня, прысвечанага святкаванню Дня Волі ў Вільні.

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе маладзёжнай асацыяцыі StudAlliance, у экспазіцыі прадстаўлены копіі розных зваротаў, рэзалюцый, асабістых дакументаў заснавальнікаў палітычных аб'яднанняў, дакументаў аб беларускім музеі Івана Луцкевіча, дыпламатычных пашпартоў беларускіх палітыкаў, унікальныя звесткі аб дзейнасці Барыса Кіта.

Выстава адкрылі куратары бакалаўрскай праграмы ЕГУ «Культурная спадчына і турызм» Юрый Юркевіч і прарэктар па акадэмічных пытаннях Аляксандр Калбаска. Мастацкім афармленнем выставы займаўся Алесь Пушкін. У пачатку мерапрыемства было зачытанае вітальнае слова старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы.

Прадстаўнікі ЕГУ пры падтрымцы супрацоўнікаў Цэнтральнага архіва шукалі і аналізавалі гістарычныя дакументы, якія маюць значэнне для беларускай гісторыі 1918-1944 гадоў.

У прэс-службе асацыяцыі адзначылі, што наведвальнікі выставы з цікавасцю слухалі аповяд пра дакументы, размешчаныя на выставе, бацькі беларускай незалежнасці Антона Луцкевіча ў выкананні артыста Пятра Клюева, які звярнуўся да гасцей на беларускай, англійскай, польскай і італьянскай мовах. «Прэм'ер-міністр» уласнаручна падпісаў «пашпарты БНР» з асабістым нумарам для кожнага, хто хацеў стаць яе грамадзянінам.

Арганізатарамі выставы выступілі Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (ЕГУ), Цэнтральны дзяржаўны архіў Літвы і Фонд імя Конрада Адэнаўэра (KAS).

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны23

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Вызвалены відэааператар «Белсата» Вячаслаў Лазараў: Каб абараніць жонку, браў усю віну на сябе. Але і яе пакінулі ў СІЗА

У Магілёве дзед у кавярні даў кіем па галаве мужчыну, што груба і гучна сварыўся з жонкай4

«Усё хутка разваліцца — а мы тут жывём». Жыхары барака ў Рэчыцы звярнуліся да Лукашэнкі3

Трамп прызнаў Антыфа тэрарыстычнай арганізацыяй21

Хлопец з Індыі паступіў вучыцца ў Санкт-Пецярбург, а ў яго адабралі пашпарт і адправілі на вайну4

Колькі трэба адкладаць у месяц, каб купіць кватэру па новай сістэме будаўнічых зберажэнняў2

У Польшчы затрымалі групоўку, якая па-за санкцыямі пераганяла люксавыя аўто ў Беларусь і Расію3

На вуліцы Карла Маркса ў Мінску прадаюць яркую сталінку. Квадрат каштуе больш за $4400

Мінчанка прадала машыну за 900 рублёў, а праз чатыры гады даведалася пра доўг 6000 рублёў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны23

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць