Усяго патроху11

«Белзнешэканамбанк» змяніў скарочанае найменне

ААТ «Белзнешэканамбанк» падчас рэстайлінгу змяніла скарочанае найменне на ААТ «Банк БелЗЭБ» (раней было «БЗЭБ»). 29 сакавіка адпаведныя змены ў статуце банка былі зарэгістраваны Нацыянальным банкам Беларусі. Поўнае найменне банка засталося ранейшым — адкрытае акцыянернае таварыства «Белзнешэканамбанк».

Як паведамілі ў прэс-службе банка, акрамя яго скарочанага наймення зменены фірменныя колеры, мадэрнізаваны лагатып, а таксама ўведзены новыя стандарты афармлення банкаўскай дакументацыі, рэкламна-інфармацыйных матэрыялаў і офісаў банка. Ажыццяўляючы рэстайлінг, «Банк БелЗЭБ» прыводзіць свой воблік у адпаведнасць са зместам місіі і стратэгіі развіцця банка на 2011–2015 гады.

«Рэалізуючы гэтую стратэгію, банк перайшоў да кліентаарыентаванай мадэлі вядзення бізнесу, у сувязі з чым і паўстала пытанне аб неабходнасці змены скарочанага наймення і лагапыта як візуальных сімвалаў банка», — растлумачылі ў банку.

Фірменныя колеры «Банка БелЗЭБ» — сіне-зялёны і аранжава-чырвоны. Па псіхалагічным успрыманні яны больш падыходзяць да новай стратэгіі банка — пераходу да кліентаарыентаванай мадэлі вядзення бізнесу, актыўнаму выхаду на рынак рознічных банкаўскіх паслуг, адкрытасці для малога і сярэдняга бізнесу.

Змена колераў і рэдызайн лагатыпа набліжаюць колеравую гаму і лагатып «Банка БелЗЭБ» да адпаведных элементаў фірменнага стылю расійскага «Внешэканомбанка», якому належыць 97,49% акцый беларускага банка.

Разам з тым, як падкрэслілі ў «Банку БелЗЭБ», рэстайлінг — гэта толькі адзін з этапаў змены іміджу банка. Паралельна рэалізуецца комплекс мерапрыемстваў па развіцці паслуг для фізічных асоб і малога і сярэдняга бізнесу, паляпшаецца якасць абслугоўвання кліентаў, у тым ліку за кошт укаранення сучасных інфармацыйных тэхналогій, з’яўляюцца новыя праграмы і прадукты, пераабсталёўваюцца дзейныя і адкрываюцца новыя офісы «Банка БелЗЭБ».

«Усе гэтыя змены нацэлены на далейшае паляпшэнне лідзіруючых пазіцый „Банка БелЗЭБ“ у банкаўскай сістэме краіны з выхадам у пяцёрку банкаў па аб’ёмных і якасных паказчыках дзейнасці», — падкрэслілі ў банку.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі37

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

На Міншчыне заўважылі два магчымыя тарнада

«Я страціла сэнс жыцця». Спявачцы Рыце Дакота забаранілі выступаць у Расіі30

У Будславе археолагі адкапалі старажытны падмурак касцёла

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе40

Сёлета кляшчы кусаюць беларусаў амаль на 11% часцей, чым летась

Столькі праблем, а тут Стрыжак з яго падлеткавымі гульнямі40

Катар прыгразіў Еўропе скарачэннем паставак газу3

Колькасць пацверджаных расійскіх ваенных страт перавысіла 120 тысяч чалавек12

У цэнтры Брэста паставілі гіганцкі помнік гузіку9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі37

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць