Свет22

Кітайскім блогерам забаранілі пакідаць каментары

У Кітаі два найбуйнейшыя мікраблогі Sina Weibo і Tencent QQ у суботу часова пазбавілі сваіх карыстальнікаў магчымасці пакідаць каментары на іх сайтах, піша NEWSru.com.

Такой была рэакцыя ўладаў на чуткі аб дзяржаўным перавароце, «якія змяшчаюць незаконную інфармацыю».

Чуткі аб танках у горадзе Чунцын справакавала вызваленне ад пасады сакратара парткама горада Бо Сілая.

Функцыя «каментар» не будзе даступная ад 31 сакавіка да 3 красавіка, «да таго часу, пакуль з блогаў не будуць выдаленыя чуткі, якія змяшчаюць незаконную інфармацыю», перадае ІТАР-ТАСС.

Паводле распаўсюджанай напярэдадні заявы дзяржаўнага кіраўніцтва інтэрнэт-інфармацыі КНР і паліцыі Пекіна,

былі зачыненыя 16 сайтаў і затрыманыя шэсць чалавек, якім «прад’яўленыя абвінавачванні ў распаўсюджванні чутак у кітайскім сегменце інтэрнэту аб тым, што ў сталіцу КНР ўведзеная вайсковая тэхніка».

«Незаконная» інфармацыя, якая з’явілася ў кітайскіх блогах, звязаная з нядаўнім рашэннем Цэнтральнага камітэта Кампартыі Кітая аб вызваленні ад абавязкаў сакратара парткама горада цэнтральнага падпарадкавання Чунцын Бо Сілая і чуткамі аб «палітычнай барацьбе» ў вышэйшых эшалонах улады ў КНР, што ўзніклі следам.

Бо Сілай — сын вядомага партыйнага дзеяча Бо — займаў пасады мэра г. Далянь, губернатара правінцыі Ляанін, міністра камерцыі КНР. Праявіў сябе перспектыўным кіраўніком, які мог прыцягваць замежныя інвестыцыі і адстойваць інтарэсы Кітая. Да гэтага часу афіцыйных паведамленняў пра сыход Бо Сілая з Палітбюро не паступала.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»9

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Усе навіны →
Усе навіны

Гран-пры фестывалю «Лістапад» аддалі расійскаму фільму, а прыз Лукашэнкі — кітайскаму1

Блогераў, якія прагулялі мільён дабрачынных грошай, адпусцілі дахаты23

Пад Мінскам хочуць стварыць музей крыжоў пад адкрытым небам. Знайшлося месца і для вусатай бабы6

Дажыліся: пагалоўе свіней у Пскоўскай вобласці ў 6 разоў большае, чым у Віцебскай17

Былую настаўніцу з Магілёва, якая перайшла ў SMM, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

Зяленскі: У Пакроўску 314 расійскіх вайскоўцаў. Украінскія СМІ: Гэта шмат, Пакроўск сыплецца1

Лукашэнка даў указанні адносна дзеянняў на мяжы з Літвой. Якія — пакуль няясна7

Тызенгаўзы супраць Радзівілаў: даходзіла да прамысловага шпіянажу

Какава пры сядзячай працы ратуе лепш за фітнэс? Нечаканыя вынікі даследавання4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»9

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць