Грамадства66

Вячорка і Сіўчык на волі

Выпусьцілі палітыкаў гэтак жа нечакана, як затрымалі. Паводле міліцыі, Сіўчык спраўляў на вуліцы натуральную патрэбу і пры гэтым лаяўся матам. Вячорка проста брыдкасловіў. Але суды над палітыкамі пройдуць за два дні да 25 Сакавіка. Вячорка: Мяне выпусьцілі для Уты Цапф.

Выпусьцілі палітыкаў гэтак жа нечакана, як затрымалі. Паводле міліцыі, Сіўчык спраўляў на вуліцы натуральную патрэбу і пры гэтым лаяўся матам. Вячорка проста брыдкасловіў. Але суды над палітыкамі пройдуць за два дні да 25 Сакавіка. Вячорка: Мяне выпусьцілі для Уты Цапф.

Палітыкі Вячаслаў Сіўчык і Вінцук Вячорка былі затрыманыя ўвечары 13 сакавіка.

Управу БНФ блякавалі людзі ў цывільным. Вінцуку Вячорку ўдалося зьехаць дахаты, але яго затрымалі ля дзьвярэй уласнае кватэры, прыкладна а 22‑й. Ён пасьпеў толькі перадаць сыну Франаку малодшую дачку Ружану, якая была зь ім пасьля школы.

Жонка сп.Вячоркі Арына перажыла трывожныя гадзіны. Варта нагадаць, што толькі тыдзень таму старшыня Аргкамітэту сьвяткаваньня Дня Волі пахаваў бацьку Рыгора, праз што вымушаны быў перарваць візыт у ЗША, дзе ён перабываў у складзе апазыцыйнай дэлегацыі.

Сіўчык быў затрыманы дзьвюма гадзінамі раней, пасьля 20‑й, на плошчы Якуба Коласа.

У цэнтры гораду скрозь можна было бачыць незвычайную колькасьць патрулёў спэцназаўцаў у плямістай форме. Такое ўражаньне, што іх перавялі на ўзмоцнены варыянт нясеньня службы. Гэта нагадвала сакавік мінулага году, калі былі прынятыя надзвычайныя захады, каб паралізаваць распаўсюд улётак.

Усю сераду чакалі суду. Каля Акрэсьціна дзяжурылі журналісты і праваабаронцы. Ад ранку да пошукаў палітыкаў далучыліся супрацоўнікі місіі АБСЭ. Усе чакалі, што, як і летась у сакавіку, палітыкаў чакае беспардонны прысуд. Аднак увечары у Сіўчыка і Вячорку выпусьцілі гэтак жа нечакана, як і затрымалі.

Маўляў, пратаколы затрыманьня былі складзеныя з працэсуальнымі памылкамі і мусяць быць выпраўленыя.

Вячаслава Сіўчыка абвінавачваюць, што ён на вуліцы спраўляў натуральную патрэбу і пры гэтым моцна лаяўся матам. Вячорку вінавацяць толькі ў брыдкаслоўі.

Суды над палітыкамі перанесеныя на 23 сакавіка. А 10:00 у Савецкім судзе адбудзецца працэс над Вінцуком Вячоркам, а 11:00 – над Вячаславам Сіўчыкам.

В. Вячорка сказаў, як зьвязаў: «Мяне хапалі ў мінулым годзе, за 11 дзён да прэзыдэнцкіх выбараў 19 сакавіка. І цяпер таксама арыштавалі роўна за 11 дзён да Дня Волі. Думаю, што міжнародная рэакцыя сыграла сваю ролю. Цяпер я даведаўся, што ў Менск прыехала Ута Цапф — праводзіць сэмінар з уладамі. Значыць, мяне часова выпусьцілі для Уты Цапф».

Аляксандар Мілінкевіч заявіў, што ніякія запалохваньні не павінны мяняць плянаў Дэмакратычных сілаў на 25 Сакавіка.

* * *

Вызваленьне В.Вячоркі азначае, што адбудзецца прызначаная на пятніцу, 14.00, он‑лайн‑канфэрэнцыя зь ім на сайце nn.by.

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Вітольд казаў: «Ну што вы, што вы…» А мянты пасля крычалі пра мора крыві». Палітвязень з суседняй камеры расказаў пра смерць Ашурка3

«Вітольд казаў: «Ну што вы, што вы…» А мянты пасля крычалі пра мора крыві». Палітвязень з суседняй камеры расказаў пра смерць Ашурка

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр удзельнік знакамітага рэп-гурта «Нестандартны варыянт»2

Беларусь ёсць сярод краін, грамадзянам якіх амерыканцы не будуць выдаваць іміграцыйныя візы18

Белкаапсаюз дэманструе свой патрыятызм праз «Дранік цэнтральнага рэгіёна»4

З украінскіх ухілянтаў ад войска ў Беларусі выцягваюць разведвальную інфармацыю7

Махлярка надурыла 29 чалавек, два гады працуючы пад шыльдай турагенцтва

Былы расійскі легіянер «Іслачы» загінуў, выпаўшы з акна

«Хто ўвогуле такія беларусы». Сям'я аплаціла тур на Каба-Вэрдэ, але не змагла атрымаць візы ні ў адным консульстве Еўропы5

На Гродзеншчыне паказалі, як зімой падкормліваюць зуброў

ЗША могуць прымяніць сілу ў Іране на працягу 24 гадзін4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вітольд казаў: «Ну што вы, што вы…» А мянты пасля крычалі пра мора крыві». Палітвязень з суседняй камеры расказаў пра смерць Ашурка3

«Вітольд казаў: «Ну што вы, што вы…» А мянты пасля крычалі пра мора крыві». Палітвязень з суседняй камеры расказаў пра смерць Ашурка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць