Гісторыя66

На «Тытаніку» былі і пасажыры з Беларусі

24-гадовая Жэня Дробкіна з Магілёва ўвайшла ў каюту трэцяга класу самага вялікага ў той момант акіянскага трансатлантычнага лайнера.

10 красавіка 1912 года, у Саўтгемптане 24-гадовая Жэня Дробкіна з Магілёва ўвайшла ў каюту трэцяга класу самага вялікага ў той момант акіянскага трансатлантычнага лайнера.

Наперадзе было тыднёвае падарожжа да Нью-Ёрку, дзе чакала новае жыццё. Будучае жыццё яе сапраўды будзе адрознівацца ад папярэдняга — праз год яна пабярэцца шлюбам з Максам Матліным, народзіць чатырох сыноў і памрэ ў 1951 годзе ў Нью-Ёрку. Але ў гісторыю яна ўвойдзе як пасажырка «Тытаніка» — разам з іншымі 2223 пасажырамі і чальцамі экіпажа карабля, якім давялося патрапіць у самую знакамітую марскую катастрофу.

Дробкіна плыла ў трэцім класе — менавіта пасажыры трэцяй класы, як сведчыць статыстыка, мелі менш за ўсё шанцаў уратавацца: з 710 выжылі толькі 174.

Жэня Дробкіна была не адзінай пасажыркай «Тытаніка» з цяперашняй Беларусі (якая тады была ўключаная ў склад Расейскай імпэрыі) —

у спісе пасажыраў знаходзяцца і сужэнства Марыям і Сінай Кантары з Віцебска. Абое загінулі —
у ліку 1513 чалавек, якія патанулі ў тую ноч. Яны плылі другім класам.

Быў і першы клас — там плылі ў тым ліку і сусветныя знакамітасці, у тым ліку амерыканскі бізнэсовец Бенжамін Гугенхайм ці Ісідор Страўс і ягоная жонка Іда — саўладальнікі нью-ёркскай гіганцкай крамы «Мэйсіс». Увогуле,

«Тытанік» называлі караблём мільянераў,
бо паводле раскошы аздаблення салонаў для багатай публікі з ім не мог параўнацца ніякі іншы карабель.

Перад сваім першым (і апошнім) рэйсам «Тытанік» быў шырока разрэкламаваны як непатапляльны карабель — сярод іншага, непатапляльнасць павінна была гарантаваць ізаляванасць адсекаў. Але

айсберг, які нечакана выплыў па правым борце, гэтак раздзёр абшыўку карабля, што пяць адсекаў пачалі запаўняцца вадой.
Герметызацыя была парушаная.

Карабель патанаў некалькі гадзінаў, і хаця потым наракалі на паводзіны некаторых мужчынаў, якія расштурхоўвалі натоўп, каб уратавацца, але статыстыка няўмольная:

у працэнтных адносінах жанчын уратавалася больш, чым мужчынаў.
Тлумачыцца гэта ў тым ліку і тым, што спачатку экіпаж прапускаў у выратавальныя шлюпы мужчынаў толькі ў колькасьці, неабходнай для таго, каб заняць месцы весляроў.

… Апошняя пасажырка «Тытаніка» памерла ў чэрвені 2009 года ў веку 97 гадоў.

Попел Мільвіны Дын раскідалі каля Саўтгемптана, порта, дзе бацькі ўнеслі яе, тады двухмесячную, на борт карабля, якому было наканавана стаць легендай. Сумнай легендай.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ4

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Каля Вячы пад Мінскам пабудуюць амаль 500 новых кватэр

Насельніцтва ЗША можа скараціцца ўпершыню ў гісторыі7

Беларуска паскардзілася, што заразілася грыбком праз пракатныя канькі. Гэта рэальна?10

Чалы: Візіт Ціханоўскай у Кіеў плануюць прымеркаваць да гадавіны пачатку расійскага ўварвання ва Украіну12

Расійскі танкер, эфектна затрыманы Францыяй у Міжземным моры, адпусцяць плаваць далей5

На мытні пад Мінскам заўважылі сапраўдны Бэтмабіль3

У Гомелі дзяўчатам за 4 з паловай рублі прадалі толькі два арэшкі2

«Белорусскій сіловік» мачуліць улады Расіі за спыненне ўдараў па ўкраінскай энергетыцы17

«На якім рэйсе ён часцей за ўсё?» У сеціве завірусіўся прыгожы сцюард «Белавіі»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ4

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць