Улада168168

Андрэй Саннікаў на свабодзе + першае відэа

А 2.05 Саннікаў прыбыў на мінскі вакзал. «Мая сям’я па-ранейшаму ў закладніках».

Ціск Еўрасаюза даў чарговы вынік: сёння, напярэдадні Вялікадня, на свабоду выйшаў экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў.
Прыкладна, а 17.30 яго выклікалі ў адміністрацыю калоніі «Віцьба-3» і сказалі збіраць рэчы. Потым паказалі даведку, у якой была спасылка на ўказ прэзідэнта пра памілаванне. Саннікаў хуценька сабраў рэчы, пераапрануўся ў «вальнячае», і яго завезлі на чыгуначны вакзал. Адтуль ён патэлефанаваў жонцы і адвакату. Каля 19.30 навіна стала вядомая грамадскасці.
З вакзала Андрэя Саннікава забраў да сябе на кватэру былы палітвязень, а перад тым віцебскі міліцыянт Сяргей Парсюкевіч.
Па яго з Мінска ўжо выехалі паплечнікі, у прыватнасці, Алесь Атрошчанкаў. У сталіцы Саннікава чакалі жонка Ірына, сын Данік і мама Ала. Ірына не магла прыехаць сустрэць мужа на вакзал. Яна не мае права выходзіць з дому пасля 22-й вечара. Яе тэрмін яшчэ працягваецца.

* * *

А 2.05 Саннікаў прыбыў на мінскі вакзал. Саннікава сустрэлі скандаваннем «Жыве Беларусь!» і «Наш прэзідэнт».
Былі воплескі, бел-чырвона-белыя букеты і поціскі рук. Сустракалі Саннікава каля 80 чалавек.

Спатканне было вельмі кароткім. На пытанні Саннікаў адказваць адмовіўся. У тым ліку і на пытанне карэспандэнта «НН», ці сапраўды яму прапаноўвалі выехаць з Беларусі. «Усе адказы — заўтра, — сказаў Саннікаў. — Мая сям’я па-ранейшаму ў закладніках», — нагадаў ён. Адзінае, што ён удакладніў, — што ён напісаў прашэнне аб памілаванні 20 лістапада, а не пры канцы снежня, як паведамлялі лукашэнкаўцы.

За рулём машыны, якая прывезла Саннікава з Віцебска, быў тата Алеся Атрошчанкава, прэс-сакратара Саннікава ў часе прэзідэнцкай кампаніі.

* * *

Саннікаў пакуль мінімальна адказвае на пытанні журналістаў.
«Пакуль трохі ашарашаны, трэба ачомацца», — сказаў ён сайту Charter97.org. «Пакуль не ведаю, на якім я свеце, — кажа ён карэспандэнтцы радыё „Свабода“ на відэа. — Я адэкватна ўспрымаю рэчаіснасць», — кажа ён. На відэа ён гаворыць спакойна, роўным голасам. Ён сказаў, што на здароўе не скардзіцца, але прастуджаны. Ён паабяцаў карэспандэнту «Нашай Нівы» адказаць на пытанні больш заўтра. Ён сказаў, што пакуль не гатовы адказаць на пытанне пра свае планы. На пытанне пра тое, ці адкажа на пытанні журналістаў па прыездзе ў Мінск, сказаў: «Можа быць». Адчуваецца, што ён яшчэ не адаптаваўся да посттурэмнай рэальнасці.

Ірына Халіп пакуль адмаўляецца ад каментароў. «Пакуль не пабачу, не паверу», — сказала яна карэспандэнту радыё «Свабода».

* * *

«Я да апошняга не верыў, што мяне вызваляць. Мяне столькі разоў этапавалі з адной турмы ў другую, што я думаў, што гэта чарговы этап. Цяпер трохі ашаломлены, трэба прыйсці ў сябе.

Хачу перадаць усім словы падзякі за падтрымку і салідарнасць.
Такой падтрымкі і салідарнасці я ніколі ў жыцці раней не адчуваў. Дзякуй вам вялікі! Калі б не вы, я не быў бы сёння на волі. Таму што рабілася ўсё, каб я наогул не выйшаў з турмы», — сказаў Андрэй Саннікаў сайту charter97.org.

* * *

Саннікаў быў арыштаваны разам з іншымі праціўнікамі Лукашэнкі 19 снежня 2010 года і правёў у турме год і 5 месяцаў. Яго не раз этапавалі з калоніі ў калоніі, каб зламіць волю да супраціву.

Са словаў Саннікава, яго катавалі і ў турме КДБ падчас следства, і ў калоніі падчас адседкі.

Пасля вызвалення ён паўтарыў гэтае цяжкае абвінавачванне на адрас лукашэнкаўцаў. «Мая адседка скончылася ў верасні, пасля былі катаванні», — сказаў ён са скрухай.

Каментары168

Цяпер чытаюць

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»4

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць гадоў таму арыштавалі Паўла Севярынца1

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

У Жыткавіцкім раёне жанчына заразіла ВІЧ 83-гадовага старога7

Пазняк: І рэжым Лукашэнкі, і псеўдаапазіцыя — гэта адно і тое ж147

Ярмошына: Я не пайду ў грамадскую лазню, проста таму што баюся26

Расія не зможа аднавіць страты дальняй авіяцыі пасля ўкраінскай аперацыі «Павуцінне»2

Стартап рабіў выгляд, што ён распрацаваў штучны інтэлект. Насамрэч, ён наняў 700 праграмістаў і яны стваралі прадукты ўручную3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»4

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць