Меркаванні77

Сідарэвіч: Мала вызваліць, трэба рэабілітаваць

Больш Еўрасаюз і ЗША лукашэнкаўцы не падмануць.

10 красавіка на першай паласе «Звязды» можна было прачытаць сентэнцыю міністра Сяргея Мартынава наконт санкцыяў:

«Палітыка санкцый, якую вядзе Еўрапейскі саюз (так, з малой літары, у „Звяздзе“. — А. С.) у дачыненні да Беларусі, бесперспектыўная. І не таму, што нашай краіне не падабаецца палітыка ціску і прымусу, а таму, што яна з’яўляецца неэфектыўнай».

У гэтай сэнтэнцыі мяне вельмі пацешыў другі сказ. Ну хоць бы патлумачыў калі не спадар міністр, дык галоўны рэдактар газеты паспалітаму чытачу, што Еўрапейскі Звяз хоча змусіць улады Беларусі паважаць элементарныя правы і свабоды чалавека, запісаныя ў Канстытуцыі Беларусі, у тым ліку права людзей на мірныя сходы і выказванні. І яшчэ хоча Еўразвяз змусіць улады Беларусі вызваліць з-за кратаў людзей, якія трапілі туды па палітычных матывах, за іншадумства.

Галоўны чыноўнік Беларусі спадзяваўся павесці з Еўропай торг наконт вызвалення ключавых вязняў. Ён вырашыў быў дзейнічаць паводле сцэнару 2008 года. Тады яму ўдаўся торг з вызваленнем Аляксандра Казуліна.
Мала таго, ён і яго падначаленыя нават здолелі на пэўны час пераканаць еўрапейскіх палітыкаў, што ў Беларусі магчымая лібералізацыя рэжыму.

У 2010 годзе Еўропа зноў гатовая была падмануцца з лібералізацыяй. У Менску пікеты зборшчыкаў подпісаў пад нацыянальнымі і партыйнымі сцягамі, нікога не затрымліваюць, амаль усіх ахвочых быць кандыдатамі на пасаду прэзідэнта зарэгістравалі нават незалежна ад таго, сабралі яны па 100 тысяч подпісаў грамадзян ці не, кандыдаты ж у сваіх выступленнях па тэлебачанні і радыё крытыкуюць уладу… І нават сярод беларусаў толькі ўпартыя скептыкі і песімісты жылі ў чаканні чарговай хвалі рэпрэсіяў і закручвання гаек. І яны не падмануліся. А тут яшчэ выбух у Менскім метрапалітэне…

Была небяспека, што пасля крывавай нядзелі 19 снежня 2010 года і масавых пасадак менскія бюракраты зноў навяжуць Еўропе торг. Аднак еўрапейскія палітыкі зрабілі нарэшце належныя высновы з падзей 2008 года. Менскія ж чыноўнікі забылі элементарную ісціну: нельга двойчы ўвайсці ў адну і тую раку.

Вызваленне Андрэя Саннікава — гэта не акт міласэрнасці ў пасхальныя дні, гэта вынік калі не рашучай, дык даволі паслядоўнай палітыкі Еўразвяза, якую ён вядзе пасля 19 снежня.

Па-мойму, менскія бюракраты дарма спадзяюцца, што пасля вызвалення Андрэя Саннікава напруга ў адносінах паміж Бруселем і афіцыйным Менскам спадзе. Напруга, магчыма, спала б, калі б адразу, у адзін дзень былі вызвалены таксама Мікалай Статкевіч, Алесь Бяляцкі, Сяргей Каваленка і астатнія палітычныя вязні. Усе да аднаго!

У тым, што вызвалены толькі адзін Андрэй Саннікаў, праглядваецца спадзяванне менскай бюракратыі ўсё ж патаргавацца з Бруселем наконт іншых палітзняволеных. Аднак бюракраты забываюць, што

мала вызваліць людзей з-за кратаў — іх трэба рэабілітаваць, каб і Саннікаў, і Статкевіч, і Бяляцкі, і іншыя маглі паўнацэнна вярнуцца ў палітыку.

І мала, па-мойму, вызваліць палітзняволеных і рэабілітаваць. Афіцыйны Менск павінен ведаць, што вучаная Еўропа, як і Злучаныя Штаты, заўсёды напагатове, і ў разе новых пасадак грамадзян Беларусі па палітычных матывах гатовая аднавіць санкцыі ў поўным маштабе.

Каментары7

Цяпер чытаюць

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»9

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Усе навіны →
Усе навіны

Гран-пры фестывалю «Лістапад» аддалі расійскаму фільму, а прыз Лукашэнкі — кітайскаму1

Блогераў, якія прагулялі мільён дабрачынных грошай, адпусцілі дахаты23

Пад Мінскам хочуць стварыць музей крыжоў пад адкрытым небам. Знайшлося месца і для вусатай бабы6

Дажыліся: пагалоўе свіней у Пскоўскай вобласці ў 6 разоў большае, чым у Віцебскай17

Былую настаўніцу з Магілёва, якая перайшла ў SMM, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

Зяленскі: У Пакроўску 314 расійскіх вайскоўцаў. Украінскія СМІ: Гэта шмат, Пакроўск сыплецца1

Лукашэнка даў указанні адносна дзеянняў на мяжы з Літвой. Якія — пакуль няясна7

Тызенгаўзы супраць Радзівілаў: даходзіла да прамысловага шпіянажу

Какава пры сядзячай працы ратуе лепш за фітнэс? Нечаканыя вынікі даследавання4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»9

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць