Здарэнні22

Генпракуратура зацікавілася карупцыяй у Міністэрстве адукацыі

Органамі пракуратуры ўстаноўлена, што начальнік аднаго з упраўленняў Міністэрства адукацыі Беларусі з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў аказвала садзеянне і пратэжаванне прыватным унітарным прадпрыемствам, кіраўнікамі і заснавальнікамі якіх з’яўляліся яе блізкія сваякі. Пра гэта паведамілі ў Генеральнай пракуратуры.

Такім чынам, супрацоўнікам міністэрства былі парушаныя патрабаванні артыкула 20 закона «Аб барацьбе з карупцыяй», артыкулы 22 закона «Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь» і ўмовы кантракта з дзяржаўным служачым, г.зн. учынена правапарушэнне, якое стварае ўмовы для карупцыі.

З мэтай ліквідацыі і папярэджання парушэнняў заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй у Мінадукацыі і падкантрольных яму ўстановах адукацыі Генеральнай пракуратурай міністру адукацыі ўнесена прадстаўленне, у якім «прапанавана прыняць вычарпальныя меры да выкаранення перадумоў для карупцыйных праяў; разгледзець пытанне аб вызваленні названага начальніка ўпраўлення Міністэрства адукацыі ад пасады і прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці іншых службовых асоб, якія не прынялі належных мер па недапушчэнні ўчынення правапарушэнняў, што ствараюць умовы для карупцыі».

Разгляд прадстаўлення ўзяты Генеральнай пракуратурай на кантроль.

Законам «Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь» устаноўлены абмежаванні для дзяржаўных служачых. Яны не маюць права займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю асабіста ці праз давераных асоб, аказваць садзеянне блізкім сваякам у ажыццяўленні прадпрымальніцкай дзейнасці, выкарыстоўваючы сваё службовае становішча, а таксама быць прадстаўніком трэціх асоб па пытаннях, звязаных з дзейнасцю дзяржаўнага органа, служачым якога ён з’яўляецца, або падпарадкаванага і (ці) падкантрольнага яму.

Каментары2

Цяпер чытаюць

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві1

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві

Усе навіны →
Усе навіны

Былы прэзідэнт Эстоніі засумняваўся, што ў Расіі даюць восем гадоў за пасты пра Бучу. Яму адказаў былы асуджаны8

З'явілася ВІДЭА ўезду расійскіх вайскоўцаў у Пакроўск24

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»5

У Бярэзінскім раёне знойдзеныя новыя сляды зніклага хлопчыка2

У Беларусі забароняць прадаваць у крамах дробную бульбу2

Падчас візіту ў Аўстралію Святлана Ціханоўская перамяшчалася па Сіднэі на Uber20

Выйшаў трэйлер фільма «Крамлёўскі чараўнік» пра Уладзіміра Пуціна3

Былы адвакат Трампа і галівудскі прадзюсар бяруць пад кантроль ізраільскага вытворцу шпіёнскай праграмы Pegasus

Праца Віленскага аэрапорта зноў была парушана з-за кантрабандных шароў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві1

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць