Грамадства99

Юрый Чыж пачаў будаўніцтва гіпермаркета ў Каменнай Горцы. З літоўцамі?

Мінгарвыканкам забраў участак у праектаванага гіпермаркета «Гіпа» і аддаў невядомай літоўскай кампаніі. Ці не Maxima?

Рэтэйлавыя сеткі ўсур’ёз падступаюцца да новага, вялізнага мікрараёна Каменная Горка. Непадалёку гатовая пачаць будаўніцтва «Алмі», ужо адкрыўся «Віталюр». Цяпер

каля аднайменнай станцыі метро, на скрыжаванні вуліц Прытыцкага і Кунцаўшчына пачалося будаўніцтва гандлёва-забаўляльнага комплексу.
Жыхары мікрараёна звярнулі ўвагу на тое, што за некалькі тыдняў гіганцкае поле было перакапанае цалкам. Днямі вакол яго быў выстаўлены плот. Але хто пачаў загадкавае будаўніцтва, дагэтуль афіцыйна не заяўлена.

Выкінуты «Гіпа»

Згодна з інвестыцыйнымі планамі Мінгарвыканкама, на скрыжаванні Прытыцкага-Кунцаўшчыны меўся быць пабудаваны гандлёва-забаўляльна цэнтр з гандлёвай плошчай не менш за 21 тысячу квадратных метраў. Гэта б быў адзін з самых вялікіх аб’ектаў у сталіцы. Для параўнання, «Карона» займае ўдвая меншую, а «Прасторы» — у тры з паловай разы меншую тэрыторыю. Інвестарам пазначаны англійскі «Белвілесдэн», іншымі словамі, на працягу некалькі гадоў адкрыўся б гіпермаркет «Гіпа». Участак для будаўніцтва быў выдзелены яшчэ некалькі гадоў таму, грамадству было прадстаўлена чатыры самыя розныя праекты, аднак, як выявілася цяпер,

дырэктар «Белвілесдэна» Алег Бараноўскі быў вымушаны аддаць перспектыўную пляцоўку.

Наступным прэтэндэнтам на месца называўся «Прастормаркет» Юрыя Чыжа.

Аднак мільянер ужо мае выдзеленую пляцоўку на скрыжаванні Прытыцкага і МКАДа — таксама ў Каменнай Горцы, але за кіламетр ад метро.
Мець жа па суседстве два аднолькавыя «Прасторы» — неразумнае ўкладанне сродкаў.

Літоўскія госці

Пакуль што на будоўлі не вісіць пашпарта аб’екта, на якім павінна знаходзіцца інфармацыя пра падрадчыка і выканаўцу працаў.

Па словах будаўнікоў, забаўляльны цэнтр будзе належыць адной з літоўскіх сетак.
Дагэтуль балтыйскі капітал быў прадстаўлены ў сетцы крамаў «Суседзі», якая не мела планаў будаваць гіпермаркеты, і будаўнічай сетцы «Ома». Яе крамы быць не можа — праз дарогу знаходзіцца іншы будаўнічы гіпермаркет «Мацярык».

Месяц таму агенцтва «Мінск-Навіны» распаўсюдзіла інфармацыю, што ў сталіцу прыйдзе літоўская сетка крамаў Maxima, якая прадстаўленая, у прыватнасці, у вядомым віленскім «Акропалісе». Пасля таго, як літоўцы нібыта абверглі гэтыя звесткі, чыноўнікі ўдакладнілі — у краіну прыйдзе іншая літоўская кампанія, «Глера Капа», уласнікі якой раней працавалі ў Maxima. А ў пачатку месяца Maxima усё ж зарэгістравала даменнае імя сайта maximabelarus.by, ускосна пацвердзіўшы свае намеры выйсці на беларускі рынак. Ці насамрэч на Каменнай Горцы з’явіцца самы вядомы літоўскі гіпермаркет, ці то іншая сетка, «Наша Ніва» паспрабуе даведацца ў Мінгарвыканкаме ў найбліжэйшыя працоўныя дні.

Аднак інтарэс уяўляе і тое, на каго ў Беларусі вырашылі абаперціся літоўцы.

Рукамі Чыжа?

Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», працы на аб’екце вядзе ЗААТ «Магнус груп». Гэтая кампанія створаная на базе літоўскіх будаўнічых арганізацый і філіі «Будаўнічае ўпраўленне» ААТ «Трайпл» Юрыя Чыжа.
У адрозненне ад іншых кампаній Чыжа, якія трапілі пад санкцыі Еўрасаюза, гэтая пакуль не закранутая абмежаваннямі. Паказальна, што дырэктар кампаніі Пермінас Шарунас — літовец, а тры ягоныя намеснікі — беларусы. Дарэчы, «Магнус груп» пастаянна запрашае на працы ў нашу краіну літоўцаў.

Аб’екты, на якіх працаваў «Магнус груп» кажуць самі за сябе — два гіпермаркеты «Прастор», рэстаран «Ракаўскі бровар», гарналыжны комплекс «Лагойск»… Усё гэта ўласнасць Юрыя Чыжа. Што да праектаваных будынкаў, то ў спісе дасягненняў кампаніі гандлёва-забаўляльны комплекс каля «Мінск-Арэны» (таксама трайплаўскі), стадыён БАТЭ ў Барысаве, а таксама якраз гандлёвы будынак «Каменная Горка» на 80 тысяч квадратных метраў. Рэндар, прыведзены на карце, адносіцца менавіта да той часткі раёна, на якім пачаліся працы.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты23

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты

Усе навіны →
Усе навіны

«Спачатку было цяжка, а потым звыкаеш». Экс-гулец зборнай Беларусі восем месяцаў правёў у ЛПП10

На трасе М1 уключылі эксперыментальную сістэму лазераў для кіроўцаў2

«Мы нічога не баімся»: Зяленскі пракаментаваў пагрозы з боку Ірана

Маджтаба Хаменеі выжыў падчас абстрэлу Ізраіля, бо выйшаў у той момант з дому2

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала19

Пяць тэндэнцый, якія змяняюць сусветны рынак штучнага інтэлекту4

Алесь Бяляцкі сустрэўся з прэзідэнтам Чэхіі

Беларусам прапанавалі паспытаць мангастаны1

На Кубе адбыўся поўны блэкаўт, 11 мільёнаў без святла9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты23

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць