Грамадства2323

Сёння — угодкі Чарнобыля: пройдзе традыцыйны «Чарнобыльскі шлях»

Улады дазволілі яго ў поўным аб’ёме. Збор удзельнікаў каля Акадэміі навук а 18-й, пачатак шэсця а 18.30.

Сёлета ў аргкамітэт «Чарнобыльскага шляха» ўвайшлі прадстаўнікі розных палітычных сілаў — БНФ, «Малады фронт», БХД, зялёныя. Узначаліў аргкамітэт прафесар фізікі Юры Хадыка.
Акцыя традыцыйна пройдзе 26 красавіка — у дзень угодак катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Паколькі гэта бу-дзе працоўны дзень — чацвер, — пачатак збору запланаваны, а 18.00 на пляцоўцы ля Акадэміі навук. Шэсце рушыць праз паўгадзіны. Ісці дэманстранты будуць вуліцай Сурганава да Чарнобыльскай капліцы, што ля Парку дружбы народаў, там і адбудзецца жалобны мітынг.
Галоўнай тэмай «Чарнобыльскага шляха» сёлета стане патрабаванне адмены будаўніцтва Астравецкай АЭС. Але будуць уздымацца і іншыя актуальныя пытанні. Напрыклад, палітвязняў.
Мінгарвыканкам перашкод арганізатарам чыніць не стаў, як і з Днём Волі, усе пункты заяўнікаў былі задаволеныя.

Праўда, перад акцыяй прайшлі затрыманні маладафронтаўцаў. На 10 сутак асуджаная Наста Шулейка, на Акрэсціна Павел Сяргей. У Касі Галіцкай дома прайшоў ператрус. Відаць, зачапілі маладафронтаўскія дэматыватары на Дзень Волі.

Калі верыць прагнозу надвор’я, то ў гэты дзень у Мінску чакаецца да +19, пад вечар крыху пахаладае: да +16.

«Чарнобыльскі шлях» праводзіцца штогод ад 1988.

«НН» будзе весці традыцыйны анлайн-рэпартаж і фатаздымкамі і відэа.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе1

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна ўпершыню падбіла танкер расійскага ценявога флоту ў Міжземным моры6

У «Белавія» расказалі, чаму падчас рэйсаў пасажыраў не кормяць дранікамі2

Дзе найбольш складана знайсці працу ў Беларусі2

Ландсбергіс пра рашэнне перадаць ахову Ціханоўскай паліцыі: Гэта выгадна Лукашэнку11

Шэсць фактаў пра Андрэя Шведа — былога генпракурора, які цяпер стаў старшынёй Вярхоўнага суда8

22‑гадовы кіроўца пайшоў на абгон: падрабязнасці ДТЗ пад Слонімам, дзе загінулі чатыры чалавекі2

Лукашэнка папрасіў Валянціна Сукалу «не адыходзіць далёка ад Вярхоўнага суда»

Зяленскі: Украіна ведае, дзе ў Беларусі будзе размешчаны «Арэшнік», і перадае даныя партнёрам8

Калеснікава — Ціханоўскай: Света, ты нават не ўяўляеш, колькі я разоў уяўляла гэты момант44

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе1

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць