Здарэнні

У Кобрыне ад выбуху гранаты загінулі 55-гадовы мужчына з сынам

Выпадак адбыўся на пустцы.

У Кобрыне ў выніку выбуху на пустцы загінулі двое мясцовых жыхароў.

Як паведаміл ў Кобрынскім раённым аддзеле Следчага камітэта, гэта адбылося 25 красавіка прыблізна ў 20.30 у раёне вуліцы Дружба. Пра надзвычайнае здарэнне паведаміў у Кобрынскі РАУС участковы інспектар міліцыі.

На месца здарэння выехалі супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў, Кобрынскага раённага аддзела Следчага камітэта і КДБ.

Яны знайшлі цела загінулага 55-гадовага мужчыны, якое ляжала на зямлі, з колатымі ранамі тулава і канечнасцяў, а побач — параненым яго 33-гадовага сына. Пацярпелы з траўматычнай ампутацыяй правай кісці, палітраўмай, шматлікімі колатымі ранамі галавы, тулава, канечнасцяў і траўматычным шокам быў дастаўлены ў Кобрынскую цэнтральную раённую бальніцу. Каля 22.30 ён памёр у рэанімацыйным аддзяленні лячэбнай установы.

З месца выбуху ўзята дэталь, як мяркуецца, ад ручной гранаты РГД 5.

Праверку па факце гібелі мужчын праводзіць Кобрынскі раённы аддзел Следчага камітэта.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі56

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Сэрвіс Kolobike пачаў распрадаваць свае ровары. Кампанію чакае рэарганізацыя ці ліквідацыя2

Дачка міністра Маркава абвінаваціла Павука ў планаванні серыі тэлефонных тэрарыстычных атак падчас УНС13

З'явілася першае ФОТА Паўла Севярынца пасля вызвалення18

Суд у Екацярынбургу палічыў, што расійскую армію дыскрэдытуе верш Маякоўскага стогадовай даўніны2

Футбаліста, які асуджаў гвалт у 2020‑м і напад на Украіну, прымусілі за гэта каяцца1

Пазняк пра Бабарыку і Калеснікаву: Ніякая турма не пераробіць такіх102

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў162

У Аўстраліі кіроўца аўтобуса ўратаваў каалу, якая перабягала дарогу

Адна з найбагацейшых сем'яў Саудаўскай Аравіі хоча набыць замежныя актывы «Лукойла»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі56

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць