Грамадства22

Зацверджаны новыя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў

У Беларусі зацверджаны новыя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў (МСБ) для васьмі сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва.
Аб гэтым паведамілі ў аддзеле комплексных праблем развіцця сацыяльна-працоўнай сферы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Сярэднедушавы мінімальны спажывецкі бюджэт сям'і з чатырох чалавек з 1 мая па 31 ліпеня гэтага года складае Br1 млн. 171 тыс. 590 у разліку на месяц.

Гэта на 6,4 % перавышае нарматыў, які дзейнічае з 1 лютага па 30 красавіка 2012 года.

Паводле слоў спецыялістаў, асноўныя крыніцы расходаў сярэднедушавога МСБ сям'і з чатырох чалавек у цэнах сакавіка 2012 года наступныя: прадукты харчавання - 55 %ў, адзенне, бялізна, абутак - 22,4 %, карыстанне жылым памяшканнем і камунальныя паслугі - 4,9 %, бытавыя паслугі, транспарт, сувязь - 4,7 %, прадметы культурна-бытавога і гаспадарчага прызначэння - 8,5 %, культурна-асветныя мерапрыемствы і адпачынак - 1,4 %, узносы і плацяжы - 0,8 %, прадметы санітарыі, гігіены, лякарствы - 2,5 %.

Зацверджаны таксама сярэднедушавыя мінімальныя спажывецкія бюджэты маладой сям'і з трох чалавек - Br1 млн. 236 тыс. 640, працаздольнага насельніцтва - Br1 млн. 484 тыс. 580, пенсіянераў - Br1 млн. 160 тыс. 190, студэнтаў - Br1 млн. 163 тыс. 860, дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў - Br921 тыс. 830, дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў - Br1 млн. 108 тыс. 220, дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў - Br1 млн. 323 тыс. 510.

У адпаведнасці з заканадаўствам, мінімальны спажывецкі бюджэт уяўляе сабой расходы на набыццё набору спажывецкіх тавараў і паслуг для задавальнення асноўных фізіялагічных і сацыяльна-культурных патрэбнасцей чалавека.

МСБ прымяняецца як сацыяльны нарматыў для прагназавання змяненняў узроўню жыцця насельніцтва, узмацнення сацыяльнай падтрымкі маламаёмных грамадзян, абгрунтавання мінімальных памераў дзяржаўных сацыяльных гарантый.-0

Каментары2

Цяпер чытаюць

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»9

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску быў свой шэдэўр Альбрэхта Дзюрэра. Дзе ён цяпер?9

Кіраўнік Пентагона абвясціў пра пачатак ваеннай аперацыі супраць наркакартэляў у Заходнім паўшар’і12

«Нью Глен» адправіўся да Марса. Blue Origin Джэфа Безаса паспяхова запусціла ракету са спадарожнікамі НАСА

У Швецыі рэзка ўзрасла колькасць сэксуальна залежных людзей. Усё пачалося з публікацыі кнігі3

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі37

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі13

Украіна ўпершыню афіцыйна ўжыла ракеты «Фламінга»13

У Віцебску хочуць прадаць праз аўкцыён частку чыгуначнага вакзала2

Дзяўчына з Эквадора здзівілася «беларускім тэхналогіям» пры сушэнні посуду8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»9

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць