Свет44

Расійская радыёстанцыя «Суднага дня» сціхла з-за ўдару беспілотніка

«Трансляцыі часова не будзе. Праблема ў адключэнні электраэнергіі з-за трапляння беспілотніка», — паведаміў тэлеграм-канал «УВБ 76-эфір».

Фота: hi tech.mail.ru

13 лістапада ў 10:55 у эфір было перададзена слова «ржавленіе». Гэтае ж слова транслявалася УВБ-76 19 лютага 2022 года, за пяць дзён да пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне.

Да гэтага дня «Радыёстанцыя Суднага дня» апошні раз ажывала 6 лістапада, калі ў эфір было перададзена тры паведамленні, у адным з якіх фігуравала Крым. У прыватнасці, прагучалі такія наборы літар і лічбаў, як «НЖТІ 42404 КРЫМОХРЫП 9317 8248». 

«УВБ-76» — нумарная станцыя ў Расіі, якая вяшчае з сярэдзіны 1970‑х гадоў. Яе можна пачуць на частаце 4625 кГц (таксама радыё даступна анлайн). Звычайна эфір станцыі запаўняе белы шум, часам гучаць кароткія паведамленні з лічбамі і не звязанымі паміж сабой словамі (часта — імёнамі), з першых літар якіх складаюцца асобныя словы. Яе называюць «жужалкай».

На пачатку перадаваных паведамленняў ідзе заклік, які складаецца з першых літар імёнаў ці слоў. Назва «УВБ-76» — гэта, меркавана, заклік атрымальніка радыяграм станцыі да 2010 года, піша gazeta.ru.

Каментары4

  • Чырвоныя Чаравічкі
    14.11.2025
    Лайно нейкае. Наогул не разумею чаму пра гэта пішуць...
  • zoidberg
    14.11.2025
    creck_55, тем более, когда дрон выключил свет...
  • creck_55
    14.11.2025
    zoidberg, :-D :-D :-D Вы очень далеки от связи а от радиосвязи ещё дальше... На критически важных обьектах, как минимум ДВА ВВОДА(я не говорю ещё об дизель генераторе!)... Вам никто не мешает поставить передатчик и нести всякую пургу(пока не приедут!)... А тут работал, ЛОХ!!! А все ведутся... :-D:-D :-D

Цяпер чытаюць

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі5

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі

Усе навіны →
Усе навіны

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд журналісту Ігару Ільяшу2

«Ліміт перавышаны». Візавы цэнтр Італіі аднавіў запіс па жывой чарзе1

На фоне адкрыцця Польшчай мяжы Мінск прапануе адкласці тэхнічныя перамовы з Літвой11

Ціханоўская: Я вітаю планы Польшчы адкрыць памежныя пераходы25

Расійская радыёстанцыя «Суднага дня» сціхла з-за ўдару беспілотніка4

Рыбак злавіў у Беларусі гіганцкага судака — гэта рэкорд2

Прэм'ер Літвы: Мы павінны быць гатовыя да новых пагроз з Беларусі2

Зяленскі паказаў запуск ракет «Доўгі «Нептун» па тэрыторыі Расіі3

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі57

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі5

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць