Аляксандр Лукашэнка 27 красавіка падпісаў указ №206, у адпаведнасці з якім спартсмену-інструктару нацыянальнай каманды па біятлоне Дар'і Домрачавай прысуджана спецыяльная прэмія прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Беларускі спартыўны Алімп" 2012 года.
Дар'я Домрачава ўдастоена гэтай узнагароды за дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на міжнародных спаборніцтвах, актыўную дзейнасць па папулярызацыі фізкультуры і спорту, развіцці фізкультурна-спартыўных традыцый, якія садзейнічаюць гарманічнаму фарміраванню асобы.
Цяпер чытаюць
«У выніку ён сказаў мне: «Хопіць мяне шантажаваць, я хачу палюбавацца гэтымі дрэвамі». Аксана Колб расказала, пра што размаўляла са Статкевічам на мяжы

Каментары