Грамадства44

У цэнтры Смаргоні могуць устанавіць «Лаўку Напалеона»

Гэта будзе лаўка, на якой імператар Францыі прыняў рашэнне пакінуць сваю, некалі непераможную армію.

Скульптар Валерый Калясінскі кажа, што ён разам з аднадумцамі – архітэктарамі Бажыдаем і Бурым – прыйшлі да разумення таго, што Смаргонь мае права мець помнік Напалеону Банапарту.

І гэта будзе лаўка, на якой імператар Францыі прыняў рашэнне пакінуць сваю, некалі непераможную армію.

Смаленск, Малаяраславец, Барадзіно, Бярэзіна. Усюды ёсць нейкія помнікі, нейкія мемарыяльныя знакі вайне 1812 года. Натуральна, што такія помнікі прыцягваюць турыстаў, грамадскасць. А сёлета спаўняецца 200 год з таго часу, як Напалеон быў на беларускіх землях і атрымаў тут паражэнне.

Архітэктары Бажыдай, Буры і скульптар Калясінскі, абмяркоўваючы гэту тэму, сышліся на тым, што ў Смаргоні няма малых форм. І нарадзілася ідэя зрабіць лаўку Напалеона.

На лаўцы будуць атрыбуты і аксесуары Напалеона. Імператар, па задумцы аўтараў праекта, на гэтай лаўцы прыняў рашэнне ўцёкаў з Расіі:

– Гэта быў вельмі трагічны перыяд для гісторыі Беларусі, – гаворыць спадар Калясінскі. –

Тут пацярпела шмат людзей. І для нас гэта была грамадзянская вайна. З аднаго боку быў прарасійскі лагер, з другога – у асноўным шляхта, тыя, хто памятаў старыя вольнасці і ўступалі ў армію Напалеона, які абяцаў аднавіць Вялікае княства Літоўскае.

Аўтарам праекта хочацца, па словах Валерыя Калясінскага, неяк нейтральным чынам, без ідэалагічнага складніка, улічваючы складанасць тагачаснай сітуацыі і расклад сіл на Беларусі, адзначыць прысутнасць Напалеона ў Смаргоні. На лаўцы не будзе партрэта Напалеона, толькі вензель, кавалак карты з надпісам: «Смаргонь», славуты трохкутны брыль імператара:

– У Варшаве нядаўна ўстанавілі бюст Напалеона, і гэта зразумела, – тлумачыць Калясінскі. – Ён абяцаў палякам адрадзіць Войска Польскае і зрабіў гэта. У нас, у Беларусі, не ўсё так адназначна з-за крывавай гісторыі той грамадзянскай вайны.

Валерый Калясінскі прадставіў свой праект, які знаходзіцца пакуль у эскізе, смаргонцам і гасцям з Галандыі, якія ў сераду далі старт у Смаргоні дабрачынна-гістарычнай акцыі «У экіпажы на конях па шляху Напалеона» для дзяцей Чарнобыля.

Лепшае месца для ўстаноўкі лаўкі, на думку Валерыя Калясінскага, – у цэнтры Смаргоні каля фантана, паблізу былога кальвінісцкага збору (цяпер касцёл Святога Міхала.) Гэта гістарычны цэнтр, дзе хутчэй за ўсё быў Напалеон і дзе ён мог прыняць гэта вядомае рашэнне – пакінуць войска ў Расіі і ехаць у Парыж.

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Гомелі закрылі забягалаўку прадпрымальніка-лукашыста і знішчылі яго плакат са Сталіным2

У Гомелі закрылі забягалаўку прадпрымальніка-лукашыста і знішчылі яго плакат са Сталіным

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць вакансій у Беларусі ў 54 разы большая, чым зарэгістраваных беспрацоўных1

Для аграсядзіб рыхтуюць новыя абмежаванні2

Беларусаў папярэдзілі пра візавую пастку пры наведванні Сербіі і Чарнагорыі2

Мерц катэгарычна супраць пасярэдніцтва Пуціна на Блізкім Усходзе2

Маладую выкладчыцу англійскай мовы асудзілі за ўдзел у пратэстах4

МУС Украіны: Расія разам з целамі ўкраінскіх вайскоўцаў перадае і расійскіх1

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТБ знішчаная ВІДЭА34

Вось як выглядае ўкраінскі вайсковец пасля трох гадоў расійскага палону ФОТАФАКТ10

Расійскія прапагандысты тэрмінова эвакуіруюцца з Тэгерана6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі закрылі забягалаўку прадпрымальніка-лукашыста і знішчылі яго плакат са Сталіным2

У Гомелі закрылі забягалаўку прадпрымальніка-лукашыста і знішчылі яго плакат са Сталіным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць