Эканоміка88

Заробкі беларускія, а цэны расійскія

«НН» параўнала цэны ў папулярных крамах «Еўраопт» з маскоўскімі крамамі.

Канец красавіка адзначыўся павышэннем «сацыяльных» цэнаў у крамах. На 10% падаражэлі пэўныя танныя віды малака, смятаны і тварагу, на 5% — хлеб. Менавіта па іх пенсіянеры стаяць у чэргах ад раніцы, ашчаджаючы па 1000—2000 рублёў.

Падаражэла і гарэлка. Чакаецца рост цэнаў на камунальныя паслугі. З прыкідкай на будучыню, відаць, ад 1 мая індэксаваныя працоўныя пенсіі — аж на 18%, што апярэджвае рост цэн, які адбыўся за люты-красавік.

Пастанова №35 Міністэрства эканомікі, якая зацвердзіла новыя адпускныя цэны, з’явілася невыпадкова. Папярэдняе пажарнае рэгуляванне рабілася роўна год таму, калі цэны толькі пачыналі расці на фоне дэфіцыту валюты. Заніжаныя цэны на самыя танныя прадукты вырашана пратрымаць яшчэ некаторы час. Аднак купіць той самы тварог ці кефір па гэтай цане можна не ў кожным горадзе. Таму большасць беларусаў усё адно плаціць за прадукты даражэй — па рынкавай цане. «Несацыяльнае» малако каштуе ў крамах 4500—7000 рублёў. Згодна з пастановай Міністэрства эканомікі, гэтая цана расці не будзе.

Што датычыць моцнага алкаголю, тут падкарэктавалі мінімальныя цэны. Гэта робіцца, каб прадухіліць спробы дэмпінгу – наўмыснага заніжэння цэнаў, каб выціснуць з рынку канкурэнтаў. Напрыклад, гарэлку раней можна было прадаваць не танней за 9400 рублёў, а цяпер — не танней за 19 600 рублёў. Аднак знайсці гарэлку па такіх цэнах у крамах па-ранейшаму немагчыма.

Але «новых» цэнаў усё адно мала, каб зрабіць іх супастаўнымі з тымі, што існуюць у Расіі. Менавіта такую мэту мае перад сабой урад Беларусі.

«Наша Ніва» параўнала цэны ў папулярных мінскіх крамах «Еўраопт» з тымі, што можна сустрэць у маскоўскіх крамах.

Як вынікае з табліцы, розніца ў цэнах на некаторыя прадукты паміж Масквой і Мінскам усё яшчэ дасягае 15—20%, прытым што сярэдні заробак у расійскай сталіцы большы амаль у тры разы. Разам з тым, частка тавараў, напрыклад, яйкі, ужо каштуе даражэй, чым у Расіі.

Варта ўлічыць, што цэны ў «Еўраопце» прыкладна роўныя сярэднебеларускім, тады як у расійскай правінцыі яны ніжэйшыя, чым у Маскве.

Апроч таго, мы занеслі ў табліцу «настальгічныя» цэны з каталога тавараў таго самага «Еўраопта» за май 2011. У гэтыя лічбы цяжка паверыць, але з 15 пералічаных прадуктаў даражэй за 10 тысяч рублёў каштавала толькі грэчка. Парадаксальна, але яна за крызісны год… нават патаннела.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Беларуска вырашыла зганяць на электракары з Мінска ў Санкт-Пецярбург. І ўсё пайшло не так8

Беларуска вырашыла зганяць на электракары з Мінска ў Санкт-Пецярбург. І ўсё пайшло не так

Усе навіны →
Усе навіны

Кастрычнік, а фермеры пад Гроднам на ўсю моц збіраюць клубніцы. Дзякуючы новаму сорту3

У Беларусі адкрылі першую капліцу ў межах акцыі ветэранаў ФСБ — на малой радзіме Алеся Пушкіна17

Вячорка: Офіс Ціханоўскай пераедзе ў Польшчу? Не хацеў бы спекуляваць на гэтую тэму23

Што гэта за рэдказямельныя металы, за якія Трамп раз'юшыўся на Кітай5

Культавы раман «Дзюна» выйшаў па-беларуску — яго ўжо можна набыць3

Ці падаражэе камуналка да канца года? Чыноўнікі абнадзеілі

Зяленскі і Трамп па тэлефоне абмеркавалі пастаўкі «Тамагаўкаў» Украіне5

Пакуль гамяльчанка спала ў плацкарце, 82‑гадовы дзед скраў яе красоўкі4

«Прыйдзем у кожную вёску!» Орбан абвясціў збор подпісаў супраць плана ЕС па абароне ад Расіі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска вырашыла зганяць на электракары з Мінска ў Санкт-Пецярбург. І ўсё пайшло не так8

Беларуска вырашыла зганяць на электракары з Мінска ў Санкт-Пецярбург. І ўсё пайшло не так

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць