Літаратура1414

У чым «народнасць» літаратуры?

Абарона нацыянальных каштоўнасцяў — прафесійны абавязак літаратара. Піша Павал Абрамовіч.

У савецкія часы галоўным ідэйна-эстэтычным крытэрам ацэнкі мастацтва была «народнасць».

Пад народнасцю найперш разумелася адпаведнасць працы літаратара камуністычнай ідэалогіі,
яго вернасць ідэалам сацыялістычнага грамадзтва. Калі літаратар здаваў іспыт на гэта і прызнаваўся кіруючай партыяй «правільным», крытыкам дазвалялася трактаваць ягоную «народнасць» і з гуманістычных пазіцыяў, спрытна адаптаваных пад патрэбы камунізму.

Вось як сказаў пра народнасць Купалавай паэзіі Міхась Лынькоў: у яго творчасці беларускі народ увасобіў «сілу і прыгажосць свайго паэтычнага духу, сваёй глыбокай чалавечнасці, сваёй мудрай філасофіі, сваёй любові да жыцця і веры ў лепшую будучыню чалавека».

Як бачна,

савецкі пісьменьнік мусіў прамаўляць ад імя народу, адначасова суадносячы сваю працу з дзяржаўнай ідэалогіяй.
Гэта і было той самай «народнасцю», аб сутнасці якой у СССР былі створаныя Кардыльеры навуковых прац і артыкулаў.

Але ёсць іншая трактоўка народнасці, якая не залежыць ад выпрацаванага палітычным ладам эстэтычнага канону.
Гэта вызначэнне пераадольвае віхуры часу, заўсёды застаючыся запатрабаваным, слушным, як і сапраўдная — «высокая»! — літаратура.

«Народнасць у пісьменніку ёсць вартасць, якую цалкам могуць ацаніць адны суайчыннікі —
для іншых яна альбо не існуе, альбо нават можа падацца заганай» (Аляксандр Пушкін «Аб народнасці ў літаратуры»).
Ужытае Пушкіным слова «достоинство» можа перакладацца не толькі як «вартасць», але і як «годнасць».
Такім чынам, усю гісторыю нацыянальнай літаратуры можна аб’ектыўна ацаніць як праяву і захаванне пісьменнікамі ў выключна мастацкім рэчышчы свайго пачуцця ўласнай годнасці, а таксама слушнасці ацэнак апошняй з боку грамадзтва.

Сапраўды, чым ёсць пісьменніцкая праца як не выяўленнем годнасці — сукупнасці найлепшых маральных якасцяў — у абалонцы дасканалых слоў і вобразаў?
У той жа час народнасць, адпаведна Пушкіну, — гэта і своечасовая ацэнка літаратара. І яна можа быць правільнай толькі тады, калі годнасць нацыянальнага пісьменніка ацэньвае годны нацыянальны чытач-грамадзянін.

У Беларусі ў кола прафесійных абавязкаў літаратара здавён уваходзіць абарона спрадвечных нацыянальных каштоўнасцяў — гэта найперш ёсць праяваю годнасці нашага пісьменніка — відавочна, незразумелай для сучаснага літаратара/крытыка/чытача ЗША, Японіі ці Францыі.
І з гэтым можна замірыцца, калі ўважліва прачытаць невялікі артыкул Пушкіна. Аднак
сучасная беларуская літаратура застаецца не ацэненай і мясцовым людам — па той прычыне, што сярод месцічаў спрэс грамадзяне чужынскай краіны — РБ.
А там кніг наагул не чытаюць, а толькі лоўка пілуюць «кніжныя» грашовыя бюджэты і весела святкуюць Год кнігі. Таму ці трэба і тут бедаваць?

У неспрыяльных варунках жыцця беларускія пісьменнікі не павінны забывацца аб годнасці — гэтым унутраным стрыжні літаратуры.
Да таго ж іх новых кніг заўсёды чакаюць грамадзяне БНР, і няма ва ўсім свеце больш удумлівых, годных чытачоў.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Мінімум 314 беларусаў загінулі ва Украіне, ваюючы за Расію. Сталі вядомыя імёны. Ад вярбоўкі да смерці праходзіць у сярэднім паўгода18

Мінімум 314 беларусаў загінулі ва Украіне, ваюючы за Расію. Сталі вядомыя імёны. Ад вярбоўкі да смерці праходзіць у сярэднім паўгода

Усе навіны →
Усе навіны

У МЗС расказалі, з якімі краінамі вядуць перамовы пра бязвізавы рэжым4

Забіты палкай воўк не быў шалёным: працяг гісторыі з Івацэвіцкага раёна24

Пенсіянерку з Гомеля пасадзілі ў калонію за «абразу Лукашэнкі», «дыскрэдытацыю Беларусі» і «экстрэмісцкае фарміраванне»5

У Круглянскім раёне вецер разбурыў будынак цялятніка, дзе знаходзіліся жывёлы1

У Крупках моцны вецер зрываў дахі са шматпавярховікаў1

З еўрапейскіх бібліятэк скралі каля 170 рэдкіх кніг Пушкіна і іншых расійскіх класікаў. Навошта — ніхто не ведае10

У Мінску стварылі метровы торт у выглядзе карты Беларусі з усімі славутасцямі2

Беларуская мэблевая фабрыка не плаціла супрацоўнікам заробкі, бо не дачакалася грошай ад «Шанэль»

У Пінскім раёне больш няма музея Яўгеніі Янішчыц2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінімум 314 беларусаў загінулі ва Украіне, ваюючы за Расію. Сталі вядомыя імёны. Ад вярбоўкі да смерці праходзіць у сярэднім паўгода18

Мінімум 314 беларусаў загінулі ва Украіне, ваюючы за Расію. Сталі вядомыя імёны. Ад вярбоўкі да смерці праходзіць у сярэднім паўгода

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць