Меркаванні

Страх як паліттэхналёгія

На гэтых выбарах апазыцыя змагаецца не з уладамі, а са страхам. У сабе больш, чым у выбарцах. Запалохалі незалежных сацыёлягаў — і мы ня маем зьвестак пра дынаміку рэйтынгаў пасьля тэлевыступаў і ўсебеларускага сходу лукашэнкаўцаў. Ёсьць вынікі лякальных апытаньняў, што дыямэтральна розьняцца ад агучаных у дзяржаўных СМІ, а нацыянальнага перад 8 сакавіка — апошнім днём, калі можна было друкаваць вынікі сацыялягічных дасьледаваньняў — так і не адбылося.

Запалохалі незалежных сацыёлягаў — і мы ня маем зьвестак пра дынаміку рэйтынгаў пасьля тэлевыступаў і ўсебеларускага сходу лукашэнкаўцаў. Ёсьць вынікі лякальных апытаньняў, што дыямэтральна розьняцца ад агучаных у дзяржаўных СМІ, а нацыянальнага перад 8 сакавіка — апошнім днём, калі можна было друкаваць вынікі сацыялягічных дасьледаваньняў — так і не адбылося.

Таму замест дынамікі рэйтынгаў у аб’ектыве гэтага нумару “НН” апынуўся страх. Страх як паліттэхналёгія, ягонае прафэсійнае, з халодным разьлікам, кропкавымі акцыямі, нагнятаньне.

Зьбіцьцё кандыдата Казуліна (што будзе з вамі, калі мы кандыдата кладзем), пакалечаны журналіст Улевіч (расправімся з кожным, нягледзячы на сацыяльны статус), парадныя шэрагі СОБРу і людзей у цывільным (нас шмат), затрыманыя Лябедзька й Вячорка (і пляваць мы хацелі на міжнародных назіральнікаў).

72 падпольныя арганізацыі выкрылі. Але не назвалі. Які беларус ня ўдзельнічаў у нечым забароненым? Няхай кожны прыме гэта на свой адрас. Людзей не канечне арыштоўваць, досыць, каб яны чакалі арышту.

У рэвалюцыйнай стыхіі форумаў tut.by штатныя прапагандысты пераключыліся з стварэньня топікаў “Колькі даляраў вам плацяць за выхад на плошчу 19-га” на “Ці будуць у нас страляць”, не абцяжарваючы сябе нават зьменай нікаў. Народ гагоча. І прапануе сродкі ад страху: салідарнасьць, сьмех, сон і сэкс.

У Інтэрнэце страху няма. Страху няма там, дзе досыць інфармацыі.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць29

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі каштуе сабраць дзіця ў школу сёлета1

Колькі можна зарабіць на высяканні кустоў у Швецыі? Малады беларус падзяліўся досведам19

Памёр Мікола Люцко

Іван Краўцоў: Заявы Ціханоўскай выглядаюць крывадушнымі56

Выйшаў на волю былы старшыня яўрэйскай абшчыны ў Гродне

Трамп сказаў, што ЗША давядзецца зноў пастаўляць зброю Украіне. Пентагон адразу ж абвясціў, што ўжо пачынае пастаўкі5

«Я быў у такой дупе, але паглядзіце на мяне». Стаўкі давялі беларуса да дна — ён расказвае, як выбраўся назад3

«Мне было 15». Былы студэнт абвінаваціў выкладчыка і кіраўніка ансамбля «Белая Русь» у дамаганнях, якія цягнуліся каля года14

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць29

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць