Грамадства33

Еўрапейскіх паслоў запрасілі на выступ Лукашэнкі

Кіраўнік прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі Майра Мора і паслы краін ЕС запрошаны на афіцыйныя мерапрыемствы з удзелам Аляксандра Лукашэнкі 8 і 9 мая.

Як паведамілі ў прадстаўніцтве ЕС, Майра Мора атрымала запрашэнне на 8 мая ў парламент, дзе Лукашэнка выступіць са штогадовым пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, і на афіцыйнае святкаванне Дня Перамогі 9 мая.

У сваю чаргу прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных паведаміў, што на афіцыйныя мерапрыемствы 8 і 9 мая запрошаны ўсе паслы краін Еўрасаюза і кіраўнік пасольства ЗША.

Трэба адзначыць, што летась паслы краін ЕС і ЗША не прысутнічалі на афіцыйным святкаванні 9 мая ў сувязі з тым, што іх туды не запрасілі. Дыпламаты ўсклалі кветкі да манумента Перамогі 10 мая. МЗС Беларусі тады адмовіўся каментаваць сітуацыю.

Гэта будзе першае з’яўленне на публіцы паслоў ЕС пасля іх вяртання ў Мінск.

У канцы лютага — пачатку сакавіка яны пакінулі Беларусь пасля таго, як беларускія ўлады 28 лютага рэкамендавалі кіраўнікам прадстаўніцтва ЕС і пасольства Польшчы выехаць з Беларусі для кансультацый са сваім кіраўніцтвам. Прычынай такіх дзеянняў беларускага боку стала рашэнне Савета міністраў ЕС пашырыць санкцыі ў адносінах да Беларусі. У знак салідарнасці са сваімі калегамі ў канцы лютага — пачатку сакавіка Беларусь пакінулі ўсе паслы краін Еўрасаюза.

Еўрапейскія паслы вярнуліся ў Мінск у сярэдзіне красавіка. Да гэтага часу з месцаў зняволення былі вызвалены два палітзняволеныя — экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў і яго давераная асоба Зміцер Бандарэнка.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Наста Базар паступіла на праграму Каліноўскага і хоча стаць сацыялагіняй: «Вучоба пасля 40 гадоў — своеасаблівы эліксір маладосці»67

Наста Базар паступіла на праграму Каліноўскага і хоча стаць сацыялагіняй: «Вучоба пасля 40 гадоў — своеасаблівы эліксір маладосці»

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, як выглядае Махамед Альдасары — загадкавы новы кіраўнік Прыёрбанка16

Польская пракуратура: Прыкладаем усе намаганні па высвятленні месцазнаходжання Мельнікавай1

«Прыгадала татавы словы: трэба пальцамі калоць у вочы». Жанчына расказала, як выжыла падчас нападу маньяка-ліфцёра7

У мінскім метро дзіця заглядзелася ў тэлефон і ўпала на рэйкі3

Лявончык пра знікненне Мельнікавай: Які сэнс ціснуць на дзяцей ці на бацькоў, калі невядома, дзе чалавек знаходзіцца5

Смяротнае тату 21‑гадовай дзяўчыне з Маладзечна зрабіў жаніх за тыдзень да вяселля: падрабязнасці трагедыі12

Валету прызналі самай прыгожай сталіцай свету4

Вялікі затор утварыўся ў Ждановічах

На фоне абвалу крыптавалют у Кіеве застрэліўся 32‑гадовы крыптабізнэсмен, уладальнік адзінай ва Украіне Ferrari 296 GTB21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наста Базар паступіла на праграму Каліноўскага і хоча стаць сацыялагіняй: «Вучоба пасля 40 гадоў — своеасаблівы эліксір маладосці»67

Наста Базар паступіла на праграму Каліноўскага і хоча стаць сацыялагіняй: «Вучоба пасля 40 гадоў — своеасаблівы эліксір маладосці»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць