Грамадства

Маліцца за храм бэрнардынцаў прыйшло болей людзей, чым на акцыю на Кастрычніцкай

З 7 сакавіка сабрана больш за 3 тыс. подпісаў пад зваротам да кіраўніка дзяржавы за вяртаньне вернікам помніка архітэктуры барока XVII стагодзьдзя.

Увечары 19 сакавіка больш за 130 чалавек з запаленымі сьвечкамі ўзялі ўдзел у маленьні за вяртаньне манастыра бэрнардзінцаў з каьсцёлам менскай рымска‑каталіцкай абшчыне сьвятога Іосіфа, што зарэгістравана ў Чырвоным касьцёле сталіцы.

Такім чынам у дзень сьвятога Іосіфа ля сценаў былога храму вернікі адзначылі другую гадавіну маленьняў за вяртаньне сьвятыні. Яны адбываюцца па вечарах а 19-й гадзіне пад мурамі найбольшага ў сталіцы культавага збудаваньня.

Паводле сяброўкі камітэту абшчыны Івоны Мацукевіч, зь 7 сакавіка сабрана больш за 3 тыс. подпісаў пад зваротам да кіраўніка дзяржавы за вяртаньне вернікам помніка архітэктуры барока XVII стагодзьдзя.

І. Мацукевіч заявіла, што ўлады «расьпялі наш касьцёл, як дзьве тысячы гадоў таму расьпялі Ісуса Хрыста».

— Мы не проста два гады молімся ля храму за яго вяртаньне вернікам, — кажа Мацукевіч. — Наша малітва сьведчыць: мы хрысьціяне, якім неабыякава, што ў нашым храме Садом і Гамора.

Паводле Мацукевіч, два гады таму начальнік аддзела па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцей Менскага гарвыканкаму Ала Рабіцава заявіла, што вернікі ня змогуць асіліць аднаўленьне сьвятыні.

— У зьвязку з гэтым, — сказала Мацукевіч у інтэрвію агенцтву БелаПАН, — улады плянуюць правесьці рэканструкцыю будынку касьцёлу ў канцэртную залю, дзе нам толькі калі‑нікалі дазволяць выступіць.

Збор подпісаў пачаўся пасьля таго, як стала вядома аб планах Менгарвыканкаму перадаць будынак манастыра інвэстарам дзеля рэканструкцыі і прыстасаваньня пад гасьцінічны комплекс і аб’екты гандлёва‑бытавога прызначэньня. Манастырскі комплекс, узьведзены на сродкі дабрачынцаў, а не казны, канфіскаваны ў 1864 годзе ўладамі Расейскай імпэрыі пасьля падаўленьня нацыянальна‑вызвольнага паўстаньня супраць расейскага царызму пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. У будынку былога храму дагэтуль размяшчаюцца архівы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»9

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску больш не дадуць зямлі пад будаўніцтва прыватнікам4

У кастрычніку самы дарагі дом у Беларусі купілі ў закрытым пасёлку каля Мінскага мора1

«Фуры расцягнуліся на кіламетры. Стаяць уздоўж дарогі — проста, бокам. Стаяць у полі». Відавочца расказаў пра сітуацыю перад «Каменным Логам»11

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»10

Адна з беларусак, пацярпелых падчас ДТЗ у Тайландзе, у цяжкім стане

На Беларускай чыгунцы аднаго з супрацоўнікаў затрымалі за нібыта спрыянне кантрабандзе цыгарэт3

Прэм'ер Літвы прыехала на беларускую мяжу15

Як выглядае старажытны беларускі човен

Фейхоа за 50 рублёў і мандарыны «са смакам дзяцінства»: што прапануе Камароўка ў гэтыя выхадныя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»9

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць