Свет11

Януковіч за ўдзел Украіны ў амэрыканскай сыстэме ПРА

Мы гатовыя далучыцца да перамоваў адносна амэрыканскага антыракетнага шчыта і нават прыняць удзел у будаўніцтве гэтай сыстэмы — заявіў прэм’ер Украіны Віктар Януковіч

Мы гатовыя далучыцца да перамоваў адносна амэрыканскага антыракетнага шчыта і нават прыняць удзел у будаўніцтве гэтай сыстэмы — заявіў прэм’ер Украіны Віктар Януковіч.

Гэтая заява была нечаканасьцю, бо прарасейскі Януковіч да гэтага часу выказваўся на тэму шчыта дастаткова скептычна. Ён патрабаваў болей інфармацыі і нават казаў, што будаўніцтва элемэнтаў шчыта ў Польшчы пагоршыць стасункі Кіева з Варшавай.

У нядзельным тэлеінтэрвію, адказваючы на пытаньне, калі Ўкраіна прадставіць сваю афіцыйную пазыцыю ў справе шчыта, Януковіч сказаў: «Нават дзяржавы, што належаць да НАТО, ня маюць на гэты конт адзінага погляду. Я лічу, што на дадзены момант усе стратэгічныя партнэры, заангажаваныя ў стварэньні антыракетнага шчыта, павінны сесьці за стол перамоваў. Гэта датычыць таксама і Ўкраіны».

На думку Януковіча, Украіна магла б далучыцца да будаўніцтва шчыта, улічваючы свае тэхнічныя мажлівасьці. «У нас ёсьць сыстэмы назіраньня за касьмічнай прасторай, якія мы цяпер выкарыстоўваем супольна з Расеяй», — казаў украінскі прэм’ер.

Тон Януковіча зьмяніўся пасьля таго, як у Кіеў наведаўся на мінулым тыдні кіраўнік амэрыканскай Агенцыі па супрацьракетнай абароне ген. Генры Обэрынг. Ён запэўніў украінскія ўлады, што шчыт не накіраваны супраць нейкай дзяржавы, галоўнай мэтай ёсьць абарона ЗША і іх саюзьнікаў ад атакі з боку непрадказальных дзяржаваў, перадусім Ірану.

Прыхільна да будаўніцтва шчыта ставіцца ўкраінскі прэзыдэнт Віктар Юшчанка, якому фармальна падпарадкоўваецца замежная і абаронная палітыка. Юшчанка крытыкаваў Януковіча, што ягоныя скептычныя выказваньні адносна шчыта не былі ўзгодненыя з кіраўніком дзяржавы. Юшчанка можа ўплываць на Януковіча пагрозамі датэрміновых парлямэнцкіх выбараў. Відаць, што менавіта са страху перад выбарамі кіраўнік украінскага ўраду зьмякчыў сваю пазыцыю ў пытаньні антыракетнага шчыта.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?30

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчыны і Лукашэнка: беларусы шукаюць вінаватых у дэмаграфічнай катастрофе37

Трамп сказаў, за каго галасаваць на выбарах мэра Нью-Ёрка, інакш парэжа гораду фінансаванне6

Кім Кардаш'ян заявіла, што амерыканцы не высаджваліся на Месяц5

У «Гомельскіх Курапатах» на Дзяды адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, — зноў не3

У Віцебску і Мінску ўжо ставяць навагоднія ёлкі1

На гэтым тыдні ЗША правядуць выпрабаванне міжкантынентальнай балістычнай ракеты

Стаўбцоўскі майстар-самавук стварае шэдэўры з дрэва: ад плота да эксклюзіўнай мэблі3

Беларускаму футбольнаму трэнеру, які прайграў 8 з 9 апошніх матчаў, плацяць у Расіі па 60 тысяч еўра на месяц8

Каля турмы ў Ваўкавыску павесілі беларускі і ўкраінскі сцягі і запіску «Вінаград, трымайся!» Тых, хто гэта зрабіў, не знайшлі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?30

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць