Культура2020

Дзёрзкі перформанс на цэнтральным праспэкце Мінска

Паўтары сотні чалавек у залатых касцюмах прайшлі па ім уначы, каб сустрэць узыход сонца.

Дзіўны натоўп з усмешкамі пад харавыя песні N.R.M. весела прайшоў па пустых і чыстых вуліцах горада. Так знакаміты польскі мастак Павел Альтхамер, які славіцца перформансамі ў розных краінах свету, зладзіў у Мінску арт-акцыю «Прамень сонца».

Ад нас мастак кіруецца наўпрост на знакамітае біенале ў Берліне, дзе адбудзецца паказ адзнятага відэа.

Дык што ж гэта было?

Інфармацыя пра тое, што ў Мінску рыхтуецца незвычайны начны канцэрт з сустраканнем сонца ў фінале ды яшчэ і ўдзелам N.R.M., з'явілася загадзя. Анансавалася нават незвычайнае месца імпрэзы — пустуючы ангар завода «Гарызонт», што ўжо атрымаў славу сярод альтэрнатыўнай публікі Мінска пасля мастацкай выставы «Радыюс нуля».

Аднак літаральна за дзень, згодна беларускай «традыцыі», дазвол Мінгарвыканкама арганізатары не атрымалі з-за пажарнай бяспекі, і мастацкая задума магла сарвацца.

«Але ў нас быў падрыхтаваны рэзервовы варыянт, таму ў апошнюю ноч мы проста прыйшлі ў R-Club», — распавядае адзін з арганізатараў канцэрта Павал Белавус.

Пакуль Мінск спаў, моладзь ціхенька, як па змове, у прыцемках сцякалася ў R-Club, дзе пад жывы выступ польскага рэгі-бэнду Paprika Korps, беларускіх панкаў Amaroka ды заваднога сэту DJ Laurel падавалася, што трапляеш на модную шумную паці ў адным са шматлікіх клюбаў Берліна.

Адчуванне аказалася невыпадковым: сярод публікі было каля 60 польскіх ды нямецкіх мастакоў і дызайнераў.
Да беларускіх рэаліяў вяртаў выступ гурту N.R.M., пасля якога ўмомант зала пераапранулася ў залатыя касцюмы і яшчэ ў прыцемках вылілася на вуліцу Сурганава, а адтуль па праспекце — амаль да офісу Белтэлерадыёкампаніі, пакуль на вуліцах не стала светла.

Імпрэза ад пачатку планавалася як арт-пэрформанс. Свае акцыі Павел Альтхамер праводзіў у розных краінах свету. Апошнім часам мастак захапіўся «золатам»: размаляваны ў золата самалёт у вандраваў па раёнах Варшавы з мэсыджам, што мастацтва можа дзейнічаць паўсюль і заўсёды. Аднак

паўтары сотні людзей у золаце на вуліцах прытарна чыстага гораду, дзе нават па трое лепей не збірацца і пляскаць лепей, разумеючы ўсе наступствы — выглядала болей чым дзёрзка і не проста як арт-акцыя без грамадска-палітычнага кантэксту.

Альтхамер захапіўся гэтай ідэяй, прачытаўшы раман Артура Клінава «Менск. Горад сонца».
Наагул мастак «у тэме» Беларусі, даўна сябруе з Цэслерам — той і афішу для ўсёй гэтай дзеі зрабіў. Кліп N.R.M. «Прамень сонца», аказваецца, таксама адзін з кавалачкаў усёй гэтай задумы Альтхамера з людзьмі ў залатых касцюмах і сустрэчай «залатога сонца».

«Было шмат хваляванняў, ці атрымаецца правесьці канцэрт і прайсці праспектам. Але ж нічога кепскага мы не зрабілі, таму спадзяемся, што будзе без наступстваў», — кажа Павал Белавус ужо а пятай раніцы на світанку ў Мінску.

Горад прачынаецца і «залатыя» з схаванымі ў заплечнікі касцюмамі на памяць пра дзёрзкую ноч раствараюцца ў пераходах да метро.

Каментары20

Цяпер чытаюць

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі25

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі

Усе навіны →
Усе навіны

Рускамірная актывістка Эльвіра Мірсалімава вінаваціць віцебскія ўлады ў «змагарстве»4

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу22

У магілёўскім скверы паставілі экспазіцыю з трох металічных шароў ФОТЫ3

Беларуска паскардзілася, што ў пашпарце яе дачкі не напісалі імя так, яна хацела — Estelle Thandie13

У Пінску дажджом затапіла рынак. Праблема існуе даўно, але не вырашаецца1

На чыгунцы супрацоўнікам адмяняюць надбаўкі і скарачаюць штаты4

Памер экспарту лунінецкага фермера ў Расію ўпершыню перасягнуў 10 мільёнаў даляраў3

Маладую касплэйшчыцу кінулі ў калонію за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі»8

Пад Мінскам машына сутыкнулася з матацыклам ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі25

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць