Музыка1818

Аляксандр Рыбак прэзентаваў афіцыйнае відэа на песню «Небасхіл Еўропы»

Нарвэскі сьпявак беларускага паходжаньня прадставіў сваё новае відэа, зьнятае на песьню «Небасхіл Эўропы», запісаную летась для праекту парталу Tuzin.FM і кампаніі «Будзьма беларусамі» – «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2».

Ідэя зьняць кліп на беларускую вэрсію песьні «Небасхіл Еўропы» нарадзілася ў выканаўцы адразу пасьля запісу трэка для «Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2». За аснову быў узятае відэа на арыгінальную вэрсію кампазыцыі «Europe’s Skies», аднак для новага роліка шэраг эпізодаў быў перазьняты. Адмыслова для гэтага выканаўца на некалькі дзён прыязджаў з Осла ў Кіеў, каб перасьпяваць сваю песьню на камэру ўкраінскага рэжысэра Аляксандра Філатовіча. Хоць зьнятае відэа ва Ўкраіне, сам Рыбак прызнаецца, што пры выкананьні «Небасхілу» заўжды згадвае пра Беларусь ды яе маляўнічую прыроду.

Ужывую Аляксандар выканаў «Небасхіл Еўропы» сёлета ў лютым на «Эўрафэсьце», дзе быў адзіным з усіх выступоўцаў, хто засьпяваў па-беларуску. Тады ж Рыбак пазнаёміўся з суаўтарам свайго твору – беларускім паэтам Глебам Лабадзенкам.

Прэм’ера кліпа адбылася 18 траўня. Да гэтага ў сеціве можна было паглядзець фэн-відэа на гэтую песьню. Дарэчы, неафіцыйнае відэа існуе яшчэ на адзін твор з праекту «Перазагрузка-2» – «Пакуль» у выкананні Алены Свірыдавай.

Каментары18

У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры саветаў

У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры саветаў

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней23

Лукашэнка расказаў, што карова павінна стаяць у палацы і кожнаму неабходна «хоць па дзве баразёнкі» бульбы пасадзіць20

У Кіеве ўжо каля 100 пацярпелых падчас начнога ўдару1

Ізраіль забіў і новага кіраўніка Генштаба арміі Ірана. Ён займаў пасаду пару дзён7

У Мінску знікла пенсіянерка. Аказалася, што яна па просьбе «следчых» стала кур’ерам махляроў 

Якія банкі гатовы ўзяць у вас не самыя ідэальныя купюры

Што цяпер з архівам КДБ аб рэпрэсіях у БССР, які змаглі здабыць былыя сілавікі? Калі яго апублічаць?51

Беларускі піяніст узяў адразу тры прызы на конкурсе ў Валенсіі

«Патраціла 300 рублёў — а яшчэ толькі сярэдзіна чэрвеня!» Беларусы абмяркоўваюць выдаткі на пакос травы і дзеляцца лайфхакамі32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры саветаў

У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры саветаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць