Здарэнні7272

«Насілася голаю, а каўказцы спрабавалі адправіць яе дадому»

Жыхара Дагестана, хутчэй за ўсё, не прыцягнуць да крымінальнай адказнасці за сэкс з 15-гадоваю беларускаю.

Такое меркаванне выказала прэс-афіцэр Партызанскага РУУС Менску Ганна Чыж-Літаш.

Два жыхары Дагестана прыехалі ў Мінск, каб купіць машыну. У адзін з дзён, шпацыруючы па парку, яны вырашылі пазнаёміцца з дзяўчынаю, якая сядзела на лаўцы. 15-гадовая мянчучка не адмовіла і неўзабаве разам з дагестанцамі апынулася ў іхнай у кватэры. Яны замовілі тры бутэлькі каньяку, і адзін з мужчынаў прапанаваў дзяўчыне ўступіць з ім у палавую сувязь. Тая пагадзілася, а на наступную раніцу прапанавала мужчынам з’ездзіць за сяброўкай. Перад выхадам яна ўбачыла на канапе пакет з грашыма. У ім было каля 10 тыс. долараў.

нагадаем, што выкраўшы грошы, дзяўчына пакінула кватэру і ў адным з гандлёвых цэнтраў памяняла частку валюты на беларускія рублі. На гэтыя грошы яна набыла касметыку (12 млн руб.), мабільны тэлефон (10 млн руб.), два ноўтбукі за 8 млн руб. кожны, адзенне, абутак, сумкі, МР3-плэер. На наступны дзень разам са сваім сябрам дзяўчына адправілася на рынак, дзе выдаткавала на адзенне для сябе і свайго спадарожніка амаль 3 тыс. долараў. Яна таксама аплаціла ягонае навучанне і дала з сабой тысячу даляраў «на дробныя выдаткі». Затрымалі выкрадальніцу праз два дні ў краме, дзе яна працягвала траціць чужыя грошы. З усёй выкрадзенай сумы ў дзяўчыны засталася тысяча долараў. За здзяйсненне крадзяжу ёй пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Паводле Ганны Чыж-Літаш, дагестанцы не маглі ведаць, што дзяўчыне ўсяго 15 гадоў, бо выглядае яна больш як на 20.

Акрамя таго, згодна з паказаннямі сведкі — пенсіянеркі, якая здала пакой замежнікам, — паводзіны госці ніяк не адпавядалі паводзінам ахвяры злачынства.
Яна голаю насілася па кватэры, а каўказцы беспаспяхова спрабавалі адправіць яе дадому.

Абодва жыхары Дагестана пакуль застаюцца ў Мінску.

Каментары72

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку78

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтапэн замест партрэта. У Белым доме вытанчана паздзекаваліся з Джо Байдэна15

Ціханоўская ў Нью-Ёрку паразмаўляла з Каралем Наўроцкім ВІДЭА7

«Адзін мінус — тут я разлюбіў бульбу». Егіпцянін ажаніўся з беларускай і пераехаў у Брэст1

У Вялікабрытаніі з'явіўся вайсковы аташэ ў Беларусі12

У Nvidia праблема: занадта шмат грошай3

Зянковіч назваў імя правакатара, з якога пачалася справа змоўшчыкаў супраць Лукашэнкі. Яго кар'ера цяпер пайшла ўгару29

Віктар Каліна заявіў, што ніколі не называў Лукашэнку тараканам13

«Засраны ўвесь лес, такой колькасці «мін» ніколі не бачыў». Спартыўны каментатар расказаў, як два дні стаяў на латвійска-беларускай мяжы14

Аднаго з лідараў страйкама «Беларуськалія» змясцілі ў іміграцыйную турму ЗША17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку78

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць