Культура1313

Найлепшыя здымкі года — вынікі конкурсу фатографаў

«Прэс-фота Беларусі-2012»: «Нашанівец» Сяргей Гудзілін узяў чатыры прызавыя месцы!

У Мінску 26 мая былі падведзеныя вынікі штогадовага конкурса «Прэс-фота Беларусі — 2012». Хто заняў першыя месцы ў намінацыях?

Гран-пры, Партрэт

Аляксандр Васюковіч

Маці Уладзіслава Кавалёва разглядае партрэт сына. Уладзіслава Кавалёва асудзілі на смерць за ўдзел у падрыхтоўцы тэракту ў мінскім метро 11 красавіка 2011 года, у выніку якога загінулі 15 чалавек. Прысуд выканалі ў сакавіку 2012 года. Віцебск, жнівень 2011.

Навіны

1 месца, Сяргей Балай

Міліцыянты ў цывільным затрымліваюць удзельніка маўклівага пратэсту. Усё лета жыхары Беларусі, каардынуючыся праз інтэрнэт, выходзілі на вуліцы гарадоў і моўчкі пляскалі ў ладкі. Нягледзячы на адсутнасць палітычных патрабаванняў, флэшмобы жорстка разганяліся працаўнікамі праваахоўных органаў. Сотні людзей былі арыштаваныя на тэрміны да 15 сутак. Мінск, чэрвень, 2011. (www.gazetaby.com)

Навіны (Серыі)

1 месца, Раміль Насібулін

Тэракт у метро. Выбух, які прагучаў на станцыі «Кастрычніцкая», забраў 15 жыццяў, сотні чалавек былі параненыя. Мінск, 11 красавіка 2011.

Людзі ў навінах

1 месца, Таццяна Зяньковіч

Дзяржаўны сцяг Беларусі захінае твар жаўнеру ў ветраны дзень падчас цырымоніі прыняцця прысягі. Пасёлак Сосны, ускраіна Мінска, снежань 2011. (ЕРА)

Людзі ў навінах (серыі)

1 месца, Антон Матолька

Працаўнікі міліцыі (ПМСП) нападаюць на мінака падчас мірнай акцыі пратэсту «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку». Усяго ў той дзень затрымалі 200 (афіцыйныя звесткі) — 450 (звесткі праваабаронцаў) чалавек. Мінск, 22 чэрвеня 2011.

Спорт

1 месца, Мілана Харытонава

Удзельніцы турніру па спартовай акрабатыцы. Брэст, верасень 2011.

2 месца, Сяргей Гудзілін

Футбалісты «Гомеля» святкуюць перамогу ў фінале Кубка Беларусі. Мінск, май 2011. («Наша Ніва»)

Спорт (серыі)

1 месца, Аляксей Сталяроў

Шлях да баскетболу на колах.

3 месца, Сяргей Гудзілін

Нелегальныя гонкі. Акрамя афіцыйных спаборніцтваў па дрэг-рэйсінгу, беларускія гоншчыкі ладзяць нелегальныя. Заезды на 402 метры праводзяцца ўначы на пустых дарогах за дзясяткі кіламетраў ад Мінска. Часам у нелегальныя гонкі ўмешваецца міліцыя. Шаша за 30 кіламетраў на ўсход ад Мінска, май 2011. (nn.by)

Штодзённае жыццё (серыі)

1 месца, Аляксандр Васюковіч

Жыццё маладой мамы падпарадкоўваецца раскладу дзіцяці, цяпер усё круціцца вакол яго. Застаецца няшмат часу на сон і яшчэ менш — на сябе. Мінск, ліпень 2011. (generation.by)

Традыцыі

1 месца, Андрэй Давыдчык

Традыцыйны фуршэт перад паездкай у ЗАГС у кватэры нявесты. Мінск, кастрычнік 2011.

Традыцыі (серыі)

1 месца, Аляксандр Васюковіч

Святкаванне паганскага свята Купалле. Вёска Ракаў, Мінская вобласць, чэрвень 2011.

Партрэт (серыі)

1 месца, Сяргей Гудзілін

Іншы бок свабоды. Партрэты людзей у турме, якіх арыштавалі летам 2011 года ў Беларусі за ўдзел у «маўклівых пратэстах». Мінск, ліпень 2011. (nn.by)

Усё лета 2011 года па серадах у Беларусі праходзілі акцыі «маўклівых пратэстаў». Ва ўсіх буйных гарадах краіны сотні людзей выходзілі на цэнтральныя плошчы і проста гулялі. Іншыя віды пратэсту ў краіне забароненыя. Моўчкі, без лозунгаў і транспарантаў, яны выказваліся супраць парушэнняў правоў чалавека і палітычных рэпрэсіяў. У выніку дзясяткі пратэстоўцаў апынуліся ў турме. Міліцыянты ў цывільным арыштоўвалі іх проста на вуліцы. Гэта серыя ананімных партрэтаў пратэстоўцаў, якія адбывалі пакаранне ў беларускіх турмах за свой маўклівы пратэст. Даведацца іхныя імёны аказалася немагчыма, бо мы былі па розныя бакі турэмных кратаў.

Мастацтва і забавы

1 месца, Андрэй Ветраў

Танцавальны фестываль-конкурс «Стыль-Dance» ў горадзе Гродна. Удзельніца танцавальнага калектыву бяжыць па калідоры ў залу на сцэну. Гродна, люты 2011.

Мастацтва і забавы (Серыі)

1 месца, Юрый Сідун

Серыя папяровых «канцэртаў» забароненых музыкаў на найбуйнейшых пляцоўках сталіцы. Мінск, красавік 2011. Арт-акцыя «Freedom on paper» дзеля падтрымання вядомых беларускіх музыкаў, якіх увесну 2011 года ўнеслі ў спіс з 57 забароненых праз ідэалагічныя прычыны артыстаў. У выніку забароны дзясяткі канцэртаў гэтых паспяховых музыкаў адмянілі. (Generation.by)

2 месца, Сяргей Гудзілін

Пратэст на скуры (nn.by).

Выява вершніка некалі была ў Беларусі дзяржаўным гербам і знакам гонару. Цяпер у краіне Пагоня фактычна забароненая і стала сімвалам нацыянальнага пратэсту сярод моладзі. Вершніка адлюстроўваюць на целе ў выглядзе татуіроўкі.

Гістарычны сімвал Пагоня стаў дзяржаўным гербам Беларусі ў 1991 годзе. Пасля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі на месца вершніка ў 1995 годзе вярнулі дзяржаўныя сімвалы БССР. Пагоня ўсялякім чынам сціралася з навакольнай рэчаіснасці: яе прыбралі з нацыянальнай валюты, пашпартоў і нават падручнікаў. За дэманстрацыю на вуліцах беларускіх гарадоў выяваў з Пагоняю грамадзянаў могуць арыштаваць ці аштрафаваць. Гэты герб для патрыятычнай беларускай моладзі стаў сімвалам пратэсту і гістарычнай памяці, які яны выяўляюць на сваёй скуры.

Прырода

1 месца, Уладзімір Шарнікаў

Ноч на рацэ Беразіне, жнівень 2011.

Прырода (серыі)

1 месца, Юрый Кулікоў

Падводнае жыццё ў крэйдавых кар’ерах. Непадалёк пасёлка Краснасельскі, Гродзенская вобласць, жнівень 2011.

Астатнія вынікі — на сайце Pressphoto.by

Каментары13

Цяпер чытаюць

Інтэрв’ю са 100-гадовым доктарам Анатолем Занковічам — пра жыццё падчас Другой сусветнай і працу хірургам у ЗША

Інтэрв’ю са 100-гадовым доктарам Анатолем Занковічам — пра жыццё падчас Другой сусветнай і працу хірургам у ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Спецпрадстаўнік ЗША пракаментаваў атакі ўкраінскіх дронаў па расійсікіх аэрадромах падчас аперацыі СБУ «Павуцінне»9

«Абражаў рэлігію і Бога». Чачэнцы заявілі, што блогера ў Маскве не выкралі, а «прафесійна затрымалі» сілавікі5

Ціна Палынская і яе 22-гадовая дачка знаходзяцца пад вартай1

Ініцыятыва Maldzis выкупіла карту ВКЛ Яна Няпрэцкага3

Як дачка новага прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага стала зоркай і скрала ўвагу ўсёй краіны7

Як змагаецца за жыццё кур'ер, які ехаў на электравеласіпедзе на пешаходным пераходзе на зялёнае, але трапіў пад аўто9

Не баяцца ні бога ні чорта. Як тайныя пакупнікі кашмараць крамы пад Мінскам11

Уласнікі Realt.by пашыраюць бізнэс на Польшчу, ААЭ і Чарнагорыю1

У Расіі адбыўся другі за два дні пажар на заводзе па вытворчасці матораў для вайсковай тэхнікі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Інтэрв’ю са 100-гадовым доктарам Анатолем Занковічам — пра жыццё падчас Другой сусветнай і працу хірургам у ЗША

Інтэрв’ю са 100-гадовым доктарам Анатолем Занковічам — пра жыццё падчас Другой сусветнай і працу хірургам у ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць