Грамадства1414

«Шпоры» па ўсіх прадметах можна набыць за 100 тысяч

Не за гарамі школьныя экзамены – у сацыяльных сетках квітнее «шпаргалкавы» бізнэс.

«Калі вы жадаеце атрымаць высокі бал на выпускным экзамене, не адцягваючы пры гэтым увагу ад сапраўды важных рэчаў, як ЦТ і паступленне ў ВНУ, то гэта група для вас!»
— напісана ў адной з суполак «Укантакце».

Назва суполкі гаворыць сама за сябе — «Найлепшыя шпоры па найніжэйшых цэнах». І такіх прапановаў у адным толькі «Кантакце» з дзясятак.

Шпаргалкі ўяўляюць сабой зменшаныя копіі зборнікаў экзаменацыйных матэрыялаў (рашэбнікаў, пераказаў, дыктовак). Яны лёгка змяшчаюцца ў далоні (памер — 5*7 см).

Гандляры шпаргалкамі — пераважна школьнікі і студэнты малодшых курсаў (ёсць нават стараста групы).
Асцеражнейшыя «бізнэсоўцы» хаваюцца пад нікамі. А некаторыя — цалкам рэальныя асобы, асабістую інфармацыю і фота якіх можа праглядзець любы ахвочы. У тым ліку — міліцыя і кіраўніцтва адукацыі.

Аднак калі асцерагацца першых ёсць сэнс, то настаўнікі наўрад ці падымуць лямант, даведаўшыся пра гора-прадпрымальнікаў.

Не сакрэт, што школьныя экзамены ў былым СССР спісвалі ўсе і заўсёды. Ці шмат у вас знаёмых, якія здавалі выпускныя іспыты «чэсна»? Гэта не Нямеччына, дзе такое проста не прынята, бо не прынята падманваць увогуле.

«Пра тое, што іспыты ў школах — гэта, можна сказаць, прафанацыя, ведаюць усе, хто працуе ў сістэме адукацыі»,
— адзначаў вядомы рэпетытар Яўген Лівянт у адным з інтэрв’ю.

«Купцы» таксама не надта баяцца гневу настаўнікаў. Школьнікі з рэгіёнаў пішуць у суполках свой дакладны хатні адрас, абы хутчэй атрымаць «тавар» па пошце.

Выпускныя экзамены ў Беларусі пройдуць з 1 па 12 чэрвеня. Таму цяпер у гандляроў — разгар сезону, і кошт шпаргалак рэзка вырас. Калі ў інтэрнэце быў пазначаны кошт 15 тысяч рублёў, то па тэлефоне гандляр гаворыць пра 25 тысяч. Такім чынам,

за «камплект» з чатырох прадметаў 9 класа (беларуская і расейская мовы, гісторыя і матэматыка) давядзецца выкласці 100 тысяч рублёў.
Такія ж кошты і для 11 класа.

Высокая канкурэнцыя прымушае прадпрымальных маладзёнаў выкарыстоўваць розныя маркетынгавыя «фішкі». Напрыклад, даваць зніжкі гуртовым купцам (гэта калі спісваць будзе ўвесь клас) і рабіць бясплатную дастаўку па Беларусі.

Попыт на тавар ёсць — на сценцы суполкі амаль штогадзіны з’яўляюцца паведамленні кшталту «тэрмінова патрэбныя шпоры па белмове! Заўтра экзамен».

Ці можна разбагацець на «шпорах»? Ацаніць прыбыткі гандляроў складана.

Калі прыкінуць, што хаця б палова ўдзельнікаў суполкі (а гэта 250 чалавек) набудуць шпаргалкі па адным прадмеце, то выручка складзе больш за 6 мільёнаў рублёў.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Легендарная журналістка Любоў Лунёва расказала пра Віктара Лукашэнку і аднакурснікаў, стварэнне «Вясны» і палітычны бамонд1

Легендарная журналістка Любоў Лунёва расказала пра Віктара Лукашэнку і аднакурснікаў, стварэнне «Вясны» і палітычны бамонд

Усе навіны →
Усе навіны

Бойфрэнд Арыны Сабаленкі стаў саўладальнікам французскага футбольнага клуба2

Шасцігадовы сын галкіпера «Баварыі» памёр пасля працяглай хваробы

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных5

Дадаў цыянід у пратэінавы напой. Стаматолаг атруціў жонку, а затым спрабаваў забіць следчага3

Масіраваная атака БПЛА на Расію: пажары на нафтазаводах, радыёзаводзе і выбухі каля вайсковага аэрадрома6

Расіяне выбралі, які помнік будзе пастаўлены ў Гомелі31

Штучны інтэлект можа прывесці да вымірання чалавецтва, папярэджваюць эксперты14

Папулярны блогер Пан Усялян другі раз стаў татам14

Расійскія турысты знайшлі на пляжы ў Тайландзе ваніты кашалота. Яны каштуюць шалёныя грошы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Легендарная журналістка Любоў Лунёва расказала пра Віктара Лукашэнку і аднакурснікаў, стварэнне «Вясны» і палітычны бамонд1

Легендарная журналістка Любоў Лунёва расказала пра Віктара Лукашэнку і аднакурснікаў, стварэнне «Вясны» і палітычны бамонд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць